Пётр Пятровіч Качура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Пётр Качура
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Пётр Пятровіч Качура
Нарадзіўся 2 жніўня 1972(1972-08-02) (47 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1989 — 1991 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 4 (0)
1992 — 1993 Сцяг Беларусі (1991-1995) Дынама-93 (Мінск) 61 (28)
1994 — 1996 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 60 (52)
1996 — 2000 Сцяг Англіі Шэфілд Юнайтэд 95 (19)
2000 Сцяг Кітая Чэнду 19 (5)
2001 — 2002 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 29 (16)
2002 — 2005 Сцяг Расіі Сокал (Саратаў) 82 (24)
2005 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
1994 — 2002 Сцяг Беларусі Беларусь 29 (5)
Трэнерская кар’ера
2006 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) трэнер
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) трэнер
2012 Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск)
2013 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) дубль
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Бяроза-2010 трэнер
2014 Сцяг Таджыкістана Хайр (Вахдат)
2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) трэнер
2017 Сцяг Беларусі Ліда

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 ліпеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Пётр Качура (2 жніўня 1972, Орша) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2002). Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам.

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама», пазней гуляў за «Дынама-93». У 1994 годзе вярнуўся ў «Дынама» ў якасці асноўнага нападніка, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату 1993/94.

У ліпені 1996 года перайшоў у англійскі «Шэфілд Юнайтэд» за 650,000 фунтаў стэрлінгаў. Быў прызнаны найлепшым іграком «Шэфілд Юнайтэд» за 1997 год. Усяго за англійскі клуб правёў 95 матчаў, забіў 19 галоў.

Пакінуў Шэфілд у сакавіку 2000 года. Пасля гуляў у Кітаі і Расіі. Завяршыў кар’еру ў 2005 годзе ў складзе мінскага «Дынама».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1994—2002 гадоў выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры іграка застаўся працаваць у «Дынама» ў якасці трэнера. У лістападзе 2006 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага клуба, але ўжо ў красавіку 2007 года, пасля правальнага кубкавага матча (паражэнне 0:3 ад «Нёмана») быў адстаўлены. Пазней працаваў у гродзенскім «Нёмане».

З 2012 года зноў працаваў у «Дынама» ў якасці галоўнага трэнера другой каманды[1]. У жніўні 2013 года быў адхілены ад кіравання дынамаўскім дублем[2] і перайшоў на працу ў «Бярозу-2010».

У чэрвені 2014 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хайр» з Таджыкістана[3]. У 2015 годзе вярнуўся ў Беларусь, узначальваў юнацкую каманду мінскага «Дынама», а ў студзені 2016 года ўвайшоў у селекцыйны аддзел клуба[4], таксама ў першай палове 2016 года быў трэнерам у штабе Вука Рашавіча. У лістападзе 2016 года стала вядома, што Качура пакіне «Дынама»[5].

У студзені 2017 года стаў галоўным трэнерам «Ліды»[6]. Пад кіраўнітцвам Качуры лідскі клуб скончыў першую палову сезону 2017 на 13-м месцы ў табліцы з 16. У ліпені таго ж года пакінуў пасаду ў сувязі з працаўладкаваннем у іншым месцы[7].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Таджыкістана 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2014

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]