Канстанцін Радзівіл (1793—1869)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Радзівіл
польск.: Konstanty Radziwiłł
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Навагрудскі павятовы маршалак
1832 — 1834
Папярэднік (?) Юзаф Антонавіч Верашчака
Пераемнік Мікалай Антонавіч Вольскі

Нараджэнне 5 красавіка 1793(1793-04-05)
Смерць 6 красавіка 1869(1869-04-06) (76 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Мацей Радзівіл[1]
Маці Альжбета з Хадкевічаў
Жонка Марыя Аляксандра з Грабоўскіх[d][1], Цэліна з Сулістроўскіх[1] і Адэлія з Карніцкіх[d][1]
Дзеці Мацей Юзаф Радзівіл[d][1][2], Ядвіга з Радзівілаў[d][1], Канстанцін Радзівіл[d][1] і Дамінік Радзівіл[d]
Веравызнанне каталік
Дзейнасць філолаг
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера этнаграфія
Месца працы
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Канстанцін Радзівіл, Канстанцін Мікалай Радзівіл, Канстанцін Мацеевіч Радзівіл (5 красавіка 1793, Рым, Папская вобласць — 6 красавіка 1869, Паланечка, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская Імперыя) — навагрудскі павятовы маршалак (1832—1834).

Быў мецэнатам, апекуном народнай асветы, адным з першых беларускіх фалькларыстаў.

Паходжанне і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да вялікалітоўскага княскага каталіцкага роду Радзівілаў.

Нарадзіўся 4 красавіка 1793 года ў Рыме ў сям’і Мацея Радзівіла (1749—1800) і яго жонкі графіні Альжбеты Хадкевіч — дачкі графа Яна Мікалая Хадкевіча (1738—1781).

2 верасня 1800 года атрымаў па спадчыне ад бацькі да свайго княскага тытула і тытул «граф на Шыдлоўцу», хоць маёнткам Шыдловец (у аўстрыйскай Новай Галіцыі, а пазней у Радамскай губерні Расійскай Імперыі) не валодаў — Шыдлоўцам з 1800 годзе валодала княгіня Ганна Сапега (1772—1859) з роду Замойскіх.

Быў тройчы жанаты: 1) графіня Марыя Грабоўская. Шлюб у 1815 г.; 2) Цэлестына-Цэліна Сулістроўская (1805—1836); 3) Адэлія Мікалаеўна Карніцкая (1811—1883). Шлюб у сакавіку 1840 г.

Меў дзяцей толькі ад Марыі Грабоўскай і Адэліі Карніцкай:

(ад Сулістроўскай):

  • 1) Ядвіга Радзівіл (1830—1863)

(ад Карніцкай):

Маёнтак[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка (вёскі Паланэчка, Крошын і Гусакі) у Навагрудскім павеце Літоўска-Гродзенскай губерні[3] (Расійская Імперыя), які дзякуючы Канстанціну Радзівілу стаў адным з культурных асяродкаў у краі. Паводле памеру маёнтка князь Канстанцін Радзівіл не адносіўся да латыфундыстаў, а толькі да вельмі заможных маянткоўцаў.

У маёнтку пабудаваў Паланэчкаўскі палац, побач з якім быў разбіты парк у французскім стылі.

Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1820 г. стаў членам Віленскай адукацыйнай камісіі. У 1820 г. у Вільні таксама ўступіў у тайнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 г. далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (член Камітэта Літоўскай правінцыі).

Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў (1825) быў арыштаваны расійскай уладай, але пасля адпушчаны.

У 1832 г. атрымаў чын камергера расійскага імператарскага двара. У 1832—1834 гг. займаў выбарную пасаду навагрудскага павятовага маршалка.

Культурная і навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац Радзівілаў у маёнтку Паланечка, малюнак Напалеона Орды, 1876 г.

Не імкнуўся зрабіць службовую кар'еру ў сталіцы імперыі (Санкт-Пецярбургу) ці сталіцы літоўска-беларускага края (Вільні), а прысвяціў сябе мецэнацкай, культурнай і асветніцкай дзейнасці ў родным краі. Быў куратарам і апякуном (у тым ліку фінансава) народнай асветы ў Мінскай і Гродзенскай губернях. Сабраў у Паланечцы значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Юзафа Пешкі, Яна Рустэма, гравюры, габелены, медалі. У палацы Канстанціна Радзівіла ў Паланечцы бывалі многія знакамітыя ў мясцовым краі дзеячы культуры, у тым ліку паэт Уладзіслаў Сыракомля.

У 1845 г. пад апякунствам Канстанціна Радзівіла ў Паланечцы знаходзілася рэдакцыя мясцовага польскамоўнага часопісу «Народ і час».

У 1850-х гг. даслаў у Рускае геаграфічнае таварыства «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых слоў, апісаў адзенне сялян Навагрудскага павета, мясцовыя сялянскія абрады на Купалле, Дзяды, куццю, вяселле навагрудскіх сялян; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.

У снежні 1863 г. Канстанцін Радзівіл прасіў у віленскага генерал-губернатара (1863—1865) Міхаіла Мураўёва аб замене смяротнага прысуду Зыгмунту Чаховічу, з якім ён быў пароднены праз Сулістроўскіх, аднаму з лідараў Студзенскага паўстання (1863—1864), што Мураўёў і змяніў на ссылку Чаховіча ў Сібір. Пазней бібліятэкай Чаховіча, вернутага з сібірскай ссылкі ў Віленскую губерню, будзе карыстацца малады Янка Купала.

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Памёр 6 красавіка 1869 г. у родавым маёнтку Паланечка (Навагрудскі павет, Мінская губерня).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. У 1843 г. Навагрудскі павет будзе перададзены ў склад Мінскай губерні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воронков, И. А. Польские тайные общества в Литве и Белоруссии в конце XVIII и первом тридцатилетии XIX в. / И. А. Воронков // Исторические записки. — 1957. — Т. 60.
  • Зеленин, Д. К. Описание рукописей ученого архива императорского Русского географического общества / Д. К. Зеленин. — Прага, 1915. — Вып. 2.
  • Радзівіл Канстанцін Архівавана 5 сакавіка 2016. // Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энц. даведнік: у 10 т. / Л. У. Маракоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. ISBN 985-6374-04-9.
  • Цішчанка, І. К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50—60-я гады ХІХ ст. / І. К. Цішчанка. — Мінск, 1986.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
  • Шышыгіна-Патоцкая, К. Я. Нясвіж і Радзівілы / К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. — Мінск : Беларусь, 2007. — 240 с. ISBN 978-985-01-0740-4
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Puzynina, G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843 / G. Puzynina. — Fotooffsetowe wyd. — Kraków : Krajowa Agencja Wydawnicza, 1990. — 400 s.
  • Пазднякоў В. С. Радзівіл Канстанцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 210. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).