Белона (міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Белона Рэмбрандт
«Белона», скульптура Радэна

Бело́на (лац.: Bellona) - старажытнарымская багіня вайны, ўваходзіла ў світу Марса, багіня падземнага свету. Мае старажытнасабінскае паходжанне.

Яе імя паходзіць ад bellum ці duelum - «вайна». Таксама лічылася маткай (варыянты - дочка, жонка, карміцелька) Марса. Паказвалася з мячом ці бізуном, з паходняй, у доўгай вопратцы, часта ў цэнтры бітвы, на калясніцы. атрыбут падвоеная сякера.

У 458 г. да н.э. у Рыме на Марсавым поле ёй быў прысвечаны храм, перад якім стаяла «калона вайны» - сімвалічная мяжа Рыма, адкуль у знак абвяшчэння вайны ў бок ворага кідалі кап'ё. Гэту цырымонію здзяйсняў фецыял - жрэц багіні. Каля задняй часткі храма сенат прыймаў замежных паслоў, а таксама паўкаводцаў, якія вярталіся з паходаў пераможцамі і чакалі трыумфа.

У І ст. да н.э. пры Суле з Кападакіі ў Рым была прывезена статуя кападакійскай (малаазійскай) багіні Ма, культ Белоны зліўся з яе культам і стаў у вышэйшай ступені аргіястычным і жорсткім. У сувязі з гэтым рымскім грамадзянам удзел у ім быў забаронены. Служкі Белоны набіраліся з іншаземцаў.

Асабліва культ Белоны адначасова з іншымі ўсходнімі культамі распаўсюдэіўся ў Рымскай імперыі ў III ст. н.э. Жрацы багіні лац.: Bellonarii - беланарыі насілі чорную вопратку і каўпакі, мелі ў якасці атрыбутаў падвоеныя сякеры, даводзілі сябе да шаленства ў яе гонар, яны наносілі адзін аднаму пабоі і раны, прыносячы такім чынам у ахвяру багіне чалавечую кроў, прычым яны прадказвалі будучыню. Іх называлі фанатыкамі (лац.: fanatici - утрапёныя).

Белона атаясамлівалася з грэчаскай багіняй Эніа.

У гонар Белоны быў названы астэроід (28) Белона адкрыты 1 сакаваіка 1854 года. Назва сімвалізавала пачатак Крымскай вайны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мифы народов мира, под ред. С.А. Токарева, М., Российская энциклопедия,1994, с.167