Канкордзія (багіня)
Канко́рдзія (лац.: Concordia) - у старажытнарымскай міфалогіі багіня згоды і апякунка шдюбу.
Канкордзія спрыяла згодзе і адзінству грамадзян Рыма, а таксама з'яўлялася апякункай аднадушша родзічаў, асабліва супругаў. Замужнія жанчыны штогод ушаноўвалі багіню падчас свята Карысцій (22 лютага). Да ёй звярталіся 30 сакавіка (разам з Pax, Янусам і Салюс) і 1 красавіка (з Венерай і Фартунай virilis).
Багіня паказвалася ў выглядзе жанчыны з рогам дастатку ў адной руцэ, у другой - з маслічнай галіной ці ахвярным кубкам. У грэчаскай міфалогіі Канкордзія адпавядае багіне Гармоніі.
На рымскам форуме быў пабудаваны храм Канкордзіі ў 387 годзе да н.э. з нагоды наступіўшага міра паміж патрыцыямі і плябеямі.
У гонар Канкордзіі быў названы астэроід (58) Канкордзія, адкрыты ў 1860 годзе. У дзень адкрыцця астэроіда быў падпісаны Турынскі дагавор паміж Сардзінскім каралеўствам іФранцыяй аб перадачы Францыі сардзінскай правінцыі Савоя і акругі Ніца. Гэты дагавор і паслужыў падставай для назвы.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канкордзія