Перайсці да зместу

Матраналіі

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матраналіі
Выява
У памяць пра matrona[d], Lucina[d] і Новы год
Дзень у годзе 1 сакавіка

Матраналіі (лац.: Matronalia) — урачыстасці ў Старажытным Рыме ў гонар багіні Юноны, якія святкаваліся замужнімі жанчынам штогод 1 сакавіка.

У матраналіях удзельнічалі толькі матроны, паважаныя, якія знаходзіліся ў законным шлюбе, рабыням было забаронена прысутнічаць. Да рэформ рымскага календара гэтая дата супадала з Новым годам. Дата свята азначала асвячэнне храма Юноны Люцыны на Эсквілінскім узгорке ці, верагодна, заключэнне міра паміж рымлянамі і сабінянамі. Жанчыны атрымлівалі падарункі ад мужоў і дачок, жанчыны таксама гатавалі ежу для рабоў гаспадаркі, якія ў гэты дзень мелі «выхадны».