Перайсці да зместу

Прыяп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыяп
Пол мужчынскі пол
Бацька Дыяніс або Гермес
Маці Афрадыта або Chione[d]
У іншых культурах Baal-Peor[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрэска ў Доме Веціеў (Пампеі), на якой намаляваны Прыяп, які ўзважвае свой эрэгіраваны палавы член, паклаўшы на другую чару шаляў мяшок золата.

Прыя́п (стар.-грэч.: Πρίαπος, таксама лац.: Priapus) — у антычнай міфалогіі[2] старажытнагрэчаскі бог урадлівасці; палёў і садоў — у рымлян. Маляваўся з празмерна развітым палавым членам у стане вечнай эрэкцыі.

Сын Дыяніса[3] і Афрадыты[4]; ці сын Дыяніса і німфы[5]; ці сын Гермеса[6]; ці Дыяніса і Хіёны, ці Пана, ці Адоніса, ці Сатыра[7].

Афрадыта нарадзіла яго ў Абарнідзе (Апарнідзе) каля Лампсака, але з-за яго агіднасці адмовілася ад яго[8]. Быў выгнаны з Лампсака з-за велічыні члена[9]. Яго ўшаноўваюць там, дзе маюцца выганы коз і авечак і дзе ёсць пчолы, але больш за ўсё Лампсаку[10].

Прыяп перамог гаворачага асла Дыяніса ў змаганні ў даўжыні членаў і забіў таго[11], па іншай версіі быў пераможаны і ў гневе забіў асла[12], які быў затым узнесены на неба, стаўшы адной з зорак Асланяты: гамы і дэльты Рака). У Лампсаку Прыяп спрабаваў спакусіць Дыяніса, але няўдала[13]. Ёсць апавяданне, як Прыяп спрабаваў згвалтаваць Весту, але яму перашкодзіў асёл[14], таму ў Лампсаку яму ў ахвяру прыносяць аслоў. Паводле віфінскага паддання, ён навучыў Арэса валодаць зброяй, але не перш, чым зрабіў з яго танцора, за гэта Гера ўсталявала дзесяціну ад Арэса Прыяпу[15].

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова мясцовае малаазійскае бажаство. У класічную эпоху культ Прыяпа распаўсюдзіўся па ўсёй Грэцыі і Італіі. У Старажытным Рыме да яго з вялікай павагай адносіліся арандатары, а таксама беднякі. Першыя лічылі яго абаронцам сваіх пасеваў, а другія — сябрам простага народа[16].

Егіпцяне распавядаюць міф пра шанаванне члена Асірыса[17]. Таксама Прыяп атаясамляўся з Пратагонам[18]. Пасудзіны ў форме фаласа назвалі прыяпамі[19].

У Гамера і Гесіёда ён не згадваецца[5]. Згадваецца ў эпіграмах[20], у буколіках[21]. Часам яго імя згадваецца ў множным ліку[22]. Яго свяцілішча было ў Арнеях (Аргаліда)[23]. Культ з Арней перанесены ў горад Прыяп.

Ціхан — сінонім Прыяпа[24] і Гермеса. Першапачаткова гэта атычнае бажаство, блізкае Прыяпу[5], фалічнае бажаство шчаслівага выпадку. У Антыфана была камедыя «Воін, або Ціхан»[25].

  1. Hieronymus Adversus Iovinianum — 0393.
  2. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.335-336,
  3. Антыпатр Сідонскі. Эпіграма 41 Пейдж
  4. Паўсаній. Апісанне Элады IX 31, 2
  5. 1 2 3 Страбон. Геаграфія XIII 1, 12 (стар.587)
  6. Гігін. Міфы 160
  7. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.149
  8. Примечания О. Л. Левинской, И. В. Рыбаковой в кн. Афиней. Пир мудрецов. Кн. 1-8. М., 2003. С.529
  9. Першы Ватыканскі міфаграф II 24, 2
  10. Авідзій. Журботныя элегіі I 10, 26
  11. Гігін. Астраномія II 23, 2
  12. Лактанцый. Боскія законы I 21, 28
  13. Лукіян. Гутаркі богаў 23, 2
  14. Авідзій. Фасты VI 335—346
  15. Лукіян. Пра скокі 21
  16. Е. Штаерман. Кризис рабовладельческого строя в западных провинциях Римской империи. — с. 139—140
  17. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 1-4
  18. Арфічныя гімны VI 9
  19. Ювенал. Сатыры II 95
  20. Гедыл. Эпіграма 1 Пейдж
  21. Феакрыт. Ідыліі I 21
  22. Мосх. Плач па Біёну, стар.27
  23. Страбон. Геаграфія VIII 6, 24 (стар.382)
  24. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 4
  25. Афіней. Баль мудрацоў III 62, 103е