Sol Invictus

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Штампаваны срэбраны дыск з выявай Sol Invictus, Рым, III стагоддзе (Брытанскі Музей)

Sol Invictus (Непераможнае Сонца) - афіцыйны рымскі бог сонца, створанага імператарам Аўрэліянам у 274 годзе н.э. сонечнага культа. Яго культ пераўзыходзіў іншыя ўсходнія культы па важнасці аж да адмены язычніцтва пры Феадосія I. З'яўляецца агульнапрызнаным, што самым раннім надпісам, які звязвае непераможнага імператара з сонцам, з'яўляецца легенда на бронзавым арнаменце, датуемы па свайму стылю другім стагоддзем: INVENTORI LUCIUS SOLI INVICTO AUGUSTO[1].

Раней лічылася, што рымляне праводзілі фестываль сонца 25 снежня, называемы таксама Dies Natalis Solis Invicti («дзень нараджэння непераможнага сонца»). 25 снежня быў першым днём пасля зімовага сонцастаяння, калі было заметна павялічэнне святлавога дня. Цяпер з розных крыніц, якімі валодае сучасная навука, дастаткова вядомы толькі сонечныя ўрачыстасці, якія адзначаліся ў жніўні[2]. Sol Invictus быў пераіменаваны ў хрысціянскае свята Ражство Хрыстова ў IV стагоддзі н.э.

Назва Sol Invictus таксама прымянялася да некаторых іншых сонечных бажэств напрацягу гэтага перыяда. Назва Sol Invictus, якая не з'яўляецца пэўным імянем, з'яўляецца на манетах з часа ўзвышэння Сэпцімія Севера[3]. На солідах, адчакакненых пры Канстанціне, таксама як і на залатым медальёне часоў яго праўлення, адлюстраваны імператарскі бюст, сдвоены з Sol Invictus. На медальёне зроблены надпіс: INVICTUS CONSTANTINUS[4].

Хаця, пачынаючы з сярэдзіны другога стагоддзя, значная колькасць усходніх культаў практыкавалася сярод рымскіх легіёнаў неафіцыйна, толькі культ Sol Invictus быў афіцыйна адобраны і спецыяльна прадпісаны для арміі[5].

Выкарыстанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Назва Sol Invictus («Непераможнае Сонца») прымянялася, прынамсі, да трох розных бажэств у часы позняй Імперыі: да Геліягабала, які веў паходжанне з сірыйскай Эмесы, няўдачна выстаўленаму у якасці галоўнага бога афіцыйнага пантэона аднаіменным імператарам; да Мітры; і да Солу.

Практыкаваўся больш ранні, аграрны культ Sol Indiges («роднае сонца» ці «выкліканае сонца» - этымалогія і значэнне слова «indiges» з'яўляюцца прадметам дыскусіі).

Геліягабал[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін Sol Invictus упершыню набыў вядомасць у часы праўлення імператара Геліягабала, які спрабаваў няўдачна заснаваць пакланенне богу сонца з свайго роднага горада Эмеса ў Сірыі. Хаця са смерцю імператара ў 222 годзе культ знік, імператары працягвалі напрацягу прыкладна стагоддзя адлюстроўвацца на манетах з каронамі з сонечных лучэй.

Мітра[правіць | правіць зыходнік]

Sol Invictus

Па-другое, эпітэт invictus прымяняўся да Мітры ў асабістых надпісах, зробленых яго паклоннікамі. Таксама ён выкарыстоўваўся адносна Марса.

Аўрэліян[правіць | правіць зыходнік]

Аўрэліян у сваёй кароне з сонечнымі лучамі на пасярэбранай бронзавай манеце рымскай чаканкі, 274-275 гады

Пасля перамог на ўсходзе імператар Аўрэліян увёў афіцыйны культ Sol Invictus, уводзячы бога сонца ў якасці галоўнага бажаства імперыі. Таксама Аўрэліян стаў насіць карону з сыходзячымі сонечнымі прамянямі. Ён заснаваў калегію пантыфікаў і прысвяціў Непераможнаму Сонцу храм у 274 годзе. Культ Непераможнага Сонца быў галоўным афіцыным культам пачатка чатвёртага стагоддзя.

У легіёнах, дзе палітыка індывідуальнай свабоды веравызнання засведчана асабістымі надпісамі на грабніцах і прынасімых клятвах ва ўсіх куточках Імперыі, акрамя ваенных лагераў, адзіным афіцыйна дапушчаным усходнім культам, верагодна з часоў праўлення Аўрэліяна і дакладна пры Канстанціне, быў культ Непераможнага Сонца[6].

Зноскі

  1. Margherita Guarducci, "sol invictus augustus," Rendiconti della Pont. Accademia Romana deiarcheologia, 3rd series 30/31 (1957/1959) pp 161ff; it is also illustrated by Ernst H. Kantorwitcz, «Gods in Uniform» Proceding of the American Philosofical Society 105.4 (August 1961):368-393), p. 383, fig. 34.
  2. http://dissertations.ub.rug.nl/FILES/faculties/arts/2009/s/e/hijmans/vol1/09_c9.pdf Aurelian, Constantine, and Sol in Late Antiquity
  3. Hoey A.S. Official Policy towards Oriental Cults in the Roman Army // Transactions and Proceding of the American Philological Assotiation. 70. 1939. p. 470, 479f і заўвагі.
  4. Выява медальёна - Toynbee J. M. C. Roman Medallions. 1944, reprinted 1987. plate xvii, no. 11; Выява соліда - Maurice J., Numismatique Constantinienne. vol. II, p. 236, plate vii, no. 14
  5. Hoey 1939:456.
  6. Hoey 1939:456, 479ff.