Эпулоны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Эпулоны (лац.: Epulones) - члены адной з чатырох галоўных рымскіх жрэцкіх калегій[1][2][3].

Калегія эпулонаў была заснавана ў 196 годзе да н.э. згодна з прапановай трыбуна Гая Ліцынія Лукула для правядзення свяшчэнных піроў у гонар трох капіталійскіх багоў (лац.: Lectisternium), што раней было абавязкам пантыфікаў[4][5][6], але і пасля стварэння калегіі пантыфікі мелі права ўзяць падрыхтоўку да піра на сябе.

Членства ў каленіі было дазволена і плябеям і было сумяшчальна з іншымі грамадскімі пасадамі. Эпулоны насілі тогу з пурпуровай прошвай (лац.: toga praetexta).

Пір спраўляўся ў гонар Юпітэра (лац.: epulum Jovis in Capitolio)[7][8][9] Юноны і Мінервы, статуі якіх націралі цыбуляй і намазвалі сурыкам, прычым Юпіцера клалі на ложак (лац.: lectus), а Юнону і Мінерву - садзілі на трон (лац.: sella). Валасы названых багоў павінны былі быць завітымі. У свяце прыймаў удзел сенат у поўным складзе. Былі і іншыя ахвярапрынашэнні, у выпадку якіх сенат прымяняў сваё права удзела ў грамадскім абедзе (jus publice epulandi). Пазней усталяваўся звычай грамадскіх піроў пасля заканчэння ўсіх гульняў, якія рабіліся як прыватнымі асобамі, так і магістратамі. У падобных пірах прыймаў удзел весь народ, прычым сенат спраўляў урачыстасць на Капітоліі.

Сімвалам калегіі эпулонаў была чаша - патэра.

Першапачаткова эпулонаў было тры (лац.: Triumviri Epulones), пазней іх колькасць была павялічана да сямі (лац.: Septemviri Epulones ці Septemviri Epulonum); пры Юліі Цэзары павялічана да дзесяці, але пасля яго смерці зной паменьшана да сямі.

Існаванне калегіі эпулонаў прасочваецца да канца IV стагоддзя.

Зноскі

  1. Шаблон:Dio
  2. Шаблон:Dio
  3. Пліній Малодшы, Лісты, X, 3
  4. Шаблон:Livius
  5. Cic. De Orat. III. 19, De Harusp. Respons. 10
  6. Секст Пампей Фест. Аб значэнні слоў(De verborum significatu), s. v. Epolons
  7. Epulum Jovis, Шаблон:VMaximus
  8. Шаблон:Livius
  9. Gell. XII. 8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • C. Bardt. Die Priester der vier grossen Collégien aus römisch-republicanischer Zeit (ням.) , Берлін, 1871
  • Карл Іаахім Марквардт, Тэадор Момзэн. Le Culte chez les Romains (фр.) . т. IIб стар. 40 і наст., Парыж, 1890 (арыгінал - Handbuch der Römischen Altertümer (ням.) , т. IV)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]