Кардэлія (спадарожнік Урана)
![]() |
|
Здымак, на якім была адкрыта Кардэлія |
|
Гісторыя адкрыцця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | |
Дата адкрыцця | |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось |
49 751,722 ± 0,149 км[1] |
Эксцэнтрысітэт |
0,00026 ± 0,000096[1] |
Перыяд абарачэння | |
Нахіл арбіты | |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр |
50 × 36 × 36 км[2] |
Сярэдні радыус |
21 ± 3 км[2] |
Плошча паверхні |
~5500 км2[3] |
Маса |
~5,0×1016 кг[3] |
Шчыльнасць |
~1,3 г/см3 (меркавана) |
Паскарэнне свабоднага падзення |
~0,0073 м/с2[3] |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | |
Альбеда |
0,08 ± 0,01[4] |
Тэмпература паверхні | |
Атмасфера |
няма |
Кардэлія (англ.: Cordelia) — самы блізкі да планеты спадарожнік Урана. Была адкрыта 20 студзеня 1986 на здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 7. З тых часоў не назіралася, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая да імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Кароль Лір». Таксама пазначаецца як Уран VI.
За выключэннем арбіты, радыуса ў 21 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Кардэлію практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Кардэлія выглядае як даўгаваты аб'ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,2.
Кардэлія выконвае ролю "спадарожніка-пастуха" на ўнутраным краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Кардэліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Jacobson, R. A. (1998). "The Orbits of the Inner Uranian Satellites From Hubble Space Telescope and Voyager 2 Observations". The Astronomical Journal 115: 1195–1199. doi:. http://adsabs.harvard.edu/abs/1998AJ....115.1195J.
- ↑ 2,0 2,1 Karkoschka, Erich (2001). "Voyager’s Eleventh Discovery of a Satellite of Uranus and Photometry and the First Size Measurements of Nine Satellites". Icarus 151: 69–77. doi:. http://adsabs.harvard.edu/abs/2001Icar..151...69K.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Вылічана па значэннях іншых параметраў.
- ↑ Karkoschka, Erich (2001). "Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope". Icarus 151: 51–68. doi:. http://adsabs.harvard.edu/abs/2001Icar..151...51K.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
|