Кастусь Харашэвіч
Кастусь Харашэвіч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Іванавіч Харашэвіч |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 2013 (86 гадоў) ці 2013[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Вучоба |
|
Член у | |
Узнагароды |
Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладзечанскі раён — 12 ліпеня 2013) — беларускі мастак-жывапісец[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладзечанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусветнай вайны[3]. Прымаў удзел у дзейнасці СБМ[4].
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958). Дыпломная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы».[2]. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Член мастацкай суполкі «Пагоня».[5].
Сузаснавальнік разам з Ядвігай Раздзялоўскай[6] студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.
Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павілля і ўсёй Беларусі[2].
Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў[2]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.
Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраілі[2].
У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася персанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча.[7]
Аўтар кнігі ўспамінаў «Зведанае і перажытае», 2004 год.
Памёр 12 ліпеня 2013 года ў Маладзечне[8]. Пахаваны 13 ліпеня там жа на старых могілках[9].
Персанальныя выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 1977 — Саюз мастакоў БССР, Мінск
- 1977 — Панявежыс (Літва)
- 2003 — Рэспубліканская мастацкая галерэя, Мінск
- 2010 — «Крыніцы моцнага натхнення», Мінск
Адзнакі
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999 г.)
- Спецыяльная прэмія Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта «Талент» у намінацыі «Мастак Года» (1999, 2003 гг.)
Асноўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- 1956 — «Старое Заслаўе»
- 1958 — «Сцяжынка майго дзяцінства»
- 1960 — «Від на Мядзел»
- 1961 — «Мой родны кут»
- 1962 — «Мястэчка»
- 1963 — «Паўстанне нарачанскіх рыбакоў»
- 1963 — «Інтэр’ер з калаўротам»
- 1966 — «Вялікдзень»
- 1967 — «Выступленне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі»
- 1971 — «Прадвесне»
- 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»
- 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі»
- 1977 — «Вільня. Зарэчча»
- 1978 — «Раскіданае гняздо»
- 1979 — «Зіма ў Маладзечне»
- 1980 — «Браслаўскія азёры»
- 1982 — «Дарога ў Гальшаны»
- 1984 — «Пасля навальніцы»
- 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды»
- 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны»
- 1995 — «Нацюрморт»
- 1997 — «Руіны Наваградка»
- 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі»
- 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне»
- 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстання на Беларусі 1863 г.»
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ а б в г д http://www.rh.by/by/74/250/1825/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Харашэвіч Кастусь // Рэгіянальная газета
- ↑ http://www.rh.by/by/25/120/230/ Архівавана 16 снежня 2013. Мой настаўнік Барыс Кіт // Рэгіянальная газета
- ↑ http://www.rh.by/by/88/10/2202/ Архівавана 16 снежня 2013. Я малюю, проста каб існаваць // Рэгіянальная газета
- ↑ http://newsletter.iatp.by/ctr14.htm Архівавана 29 красавіка 2013. Віртуальная галерэя ў Маладзечне // iatp.by
- ↑ Сёння ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Раздзялоўскую Архівавана 6 чэрвеня 2012. // Рэгіянальная газета
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160304211301/http://www.rh.by/by/127/20/3327/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Галерэя Харашэвіча − у музеі Купалы] Архівавана 4 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
- ↑ Памёр мастак Кастусь Харашэвіч Архівавана 16 снежня 2013. // Рэгіянальная газета
- ↑ НА 87-М ГОДЗЕ ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАЛАДЗЕЧАНСКІ МАСТАК КАСТУСЬ ХАРАШЭВІЧ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі — Мн. 1994 г. — т.6
- Гісторыя беларускага мастацтва. — Мн. 1994 г. — т.6
- Мастакі савецкай Беларусі. — Мн. 1976 г.
- Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. — Мн. 1998 г.
- Кастусь Харашэвіч. Старонкі жыцця і творчасці. — 2006 г.
- Грамыка М. «У кожнага свой Рушчыц» // Мастацтва. — 2001 г. — № 4. — С. 26-29
- Яніцкая М. «Мастак-жывапісец» // Культура. № 6 — люты 1992 г.
- Пыцько А. «Ці цяжка быць незалежным» // Наш дзень. — 7 жніўня 1992 г.
- Зубрыцкая І. «Крылы млына, як сімвалы надзеі» // Мінская праўда — 9 чэрвеня 1998 г.
- Харэўскі С. Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва, № 17 — 1997 г.
- Зубрыцкая І. «Мой родны кут, як ты мне мілы». // Рэгіянальная газета — 3 снежня 1999 г.
- Сысун Л. «Навек с мастацтвам звязаны». // Маладзечанская газета, 6 ліпеня 2000 г.
- Кастусь Харашэвіч. «Зведанае і перажытае». // 2004 год.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.rh.by/by/74/250/1825/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Харашэвіч Кастусь // Рэгіянальная газета
- http://www.rh.by/by/178/10/4972/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Кастусь Харашэвіч: «Я такі! Таму малюю чорным» // Рэгіянальная газета
- http://www.rh.by/by/151/50/4044/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Самы запамінальны Новы год: Харашэвіч, Чарняўскі, Казлоўскі // Рэгіянальная газета
- http://www.rh.by/by/127/20/3327/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Галерэя Харашэвіча − у музеі Купалы // Рэгіянальная газета
- http://www.rh.by/by/121/20/3137/(недаступная спасылка) З’явілася персанальная галерэя Кастуся Харашэвіча // Рэгіянальная газета
- http://painters.artunion.ru/2-22.htm // Реестр профессиональных художников Российской Империи, СССР, «русского зарубежья», Российской Федерации и стран бывшего Советского Союза
- http://artru.info/ar/14640/ Архівавана 18 кастрычніка 2011. АртРу. Инфо — Персоны — Хорошевич Константин Иванович
- http://nashaniva.by/?c=ar&i=93597 100 твораў мастацтва XX ст.: Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва</ref>.
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім павеце
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Маладзечне
- Пахаваныя ў Маладзечне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
- Мастакі Беларусі
- Члены Саюза беларускай моладзі