Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Барысаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Belarus-Barysau-Catholic Church.jpg
54°14′30,24″ пн. ш. 28°30′20,76″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Барысаў
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1642
Будаўніцтва 18061823 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000002шыфр 613Г000002
Стан дзейнічае

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — парафіяльны касцёл у горадзе Барысаве. Заснаваны 26 жніўня 1642 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы маскоўскай акупацыі 16551662 гадоў не дзейнічаў. Першы касцёл быў драўляным. Згарэў у 1806 годзе. Адразу пасля таго на тым самым месцы пачалося ўзвядзенне новага мураванага касцёла, якое завяршылася ў 1823 годзе. У 18361837 гадах быў часткова перабудаваны — на пярэднім фасадзе замест калон з порцікам была зроблена вежа. У 30-х гадах ХХ стагоддзя касцёл быў зачынены. У час Другой сусветнай вайны храм працаваў зноў. У пасляваенны час была часткова разабрана вежа. У 90-х гадах ХХ стагоддзя яна была адноўлена. Касцёл захаваўся да нашага часу, выкарыстоўваецца па прызначэнню, знаходзіцца на вуліцы ІІІ Інтэрнацыянала.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Існуючы храм пабудаваны ў стылі позняга класіцызму (ампіру) паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі. У другой палавіне 19 ст. бакавыя вежы знесены і па цэнтры фасада ўзведзена масіўная пяціярусная (два васьмерыкі на трох чацверыках) вежа-званіца з высокім гранёным шпілем і крыжом ажурнай мастацкай коўкі. Першапачаткова ўваходны партал быў вырашаны манументальным класіцыстычным порцікам, у 1830 г. замест калон узведзена вежа, у яе ніжнім ярусе створаны тры арачныя ўваходы, аформленыя класічнымі пілястравымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі, цэнтральны з якіх фланкіраваны дзвумя ярусамі арачных экседраў. Бакавыя нефы на фасадзе вылучаліся магутнымі арачнымі аконнымі праёмамі і прамавугольнымі парапетамі ў завяршэнні. Аб’ём цэнтральнага нефа больш высокі, накрыты двухсхільным дахам, які над прамавугольнай апсідай утварае трохвугольны франтон, завершаны чацверыковай сігнатуркай. У верхняй частцы сцен цэнтральнага нефа размешчаны паўкруглыя люкарны, бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і буйнымі пілястрамі ў прасценках, апяразаны шырокім карнізам на дэнтыкулах.

Унутраная прастора падзелена на нефы магутнымі архаічнымі канелюраванымі калонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць высокі, буйна члянёны антаблемент з трыгліфным фрызам. Цэнтральны неф быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам — хоры, пад будынкам — скляпы. У галоўным алтары, вырашаным чатырохкалонным порцікам з «разарваным» франтонам, знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай з дзіцем (Адзігітрыя) у сярэбранай рызе. Па сценах бакавых нефаў былі размешчаны тэракотавыя гарэльефныя пано-стацыі на сюжэт Крыжовага шляху (1899)[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • С. Н. Мащенко «Минск и окрестности»; Минск «Вышэйшая школа» 2008
  • Hauser Zbigniew, «Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach na Białorusi», Warszawa 2005
  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.gants-region.info/index/barysawski_kascjol_naradzhehnnja_najsvjacejshaj_dzevy_maryi/0-3064