Перайсці да зместу

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рудзенск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рудзенск). Від з боку
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рудзенск). Від з боку
53°35′35″ пн. ш. 27°51′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Першае згадванне ліпень 2013
Дата заснавання 2018
Будаўніцтва 20132018 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — мураваны касцёл у г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Статут парафіі св. апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску быў прыняты 27 траўня 2007 года на сходзе мясцовых католікаў, на якім прысутнічала 29 чалавек.

3 чэрвеня 2007 года тагачасны Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка падпісаў і зацвердзіў парафіяльны статут, а 31 студзеня 2008 года парафія была зарэгістравана дзяржавай.

Напачатку па запрашэнні мясцовых вернікаў іх супольнасцю духоўна апекаваўся кс. Павел Кручэк, які нёс святарскае служэнне ў суседнім Чэрвені.

З 2008 года па 2012 год парафіяне намагаліся атрымаць пляцоўку пад пабудову святыні, і ўвесь гэты час маліліся, дзе прыходзілася. Нарэшце, 2 траўня 2013 года дзяржаўныя органы выдзелілі пляцоўку для будаўніцтва касцёла, на месцы былога помніка Леніна.

14 верасня 2013 года ў свята Ўзвышэння Святога Крыжа, на месцы будаўніцтва быў усталяваны крыж і адбылося благаслаўленне будпляцоўкі, на якой з’явілася часовая капліца, што размясцілася ў вагончыку.

Да канца 2013 года тут ужо былі закладзены фундаменты будучай святыні. Паступова былі падведзены вада і электрычнасць, узведзены сцены, а праз 2 гады ад пачатку будаўніцтва пастаўлены дах.

У 2016—2017 гадах да будынку касцёла было падведзена цэнтральнае ацяпленне, былі атынкаваны і пафарбаваны сцены ўсярэдзіне будынка, устаноўлены вокны і дзверы, узнесены крыж на вежы[1].

30 верасня 2018 года адбылося асвячэнне касцёла, якое здзейсніў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі[2].

  • Павел Кручэк
  • Генрых Кучынскі

Зноскі