Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вязынь)
Выгляд
Касцёл | |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°25′17″ пн. ш. 27°09′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Вязынь |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Благачынне | Вілейскі дэканат |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1908—1909 гады |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1908-1909 гадах. Першапачаткова гэты касцёл быў пабудаваны ў якасці капліцы-пахавальні і ўваходзіў у склад сядзібнага комплексу Гяцэвічаў. Акрамя капліцы якая стала касцёлам, ад сядзібнага комплекса захавалася толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.
Капліца была асвечана ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і стала выконваць ролю касцёла яшчэ ў першай палове XX стагоддзя. Пасля Другой Сусветнай Вайны касцёл быў зачынены, а ў будынку храма размяшчаліся ў розны час клуб, склад і музей.
У 1993 годзе капліцу вярнулі вернікам, пасля чаго яна была адрэстаўраваная і зноў стала дзеючым касцёлам[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5