Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ілья)
| Касцёл | |
| Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
|---|---|
| Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
| 54°24′44,20″ пн. ш. 27°17′21,80″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Ілья |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Тып будынка | касцёл |
| Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
| Будаўніцтва | 1907—1909 гады |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — помнік архітэктуры неараманскага стылю. Пабудаваны ў цэнтры вёскі Ілья (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці) у пачатку XX ст. з цэглы і вапнавых блокаў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Да асноўнага прамавугольнага ў плане накрытага двухсхільным дахам аб'ёму далучаны нізкая паўкруглая апсіда і кубападобнае крыло трансепта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Галоўны фасад расчлянёны двухступеньчатымі контрфорсамі на 3 часткі, у цэнтры — галоўны ўваход, вырашаны арачным праёмам з парталам і аркатурным абрамленнем. Фасад завершаны двухгранным шчытом, у тымпане якога 3 арачныя нішы і люкарна, аб'яднаныя аркай. Бакавыя метровай таўшчыні сцены рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках. Архітэктурны дэкор (ліштвы праёмаў, карніз, русты) выкананы цаглянай муроўкай. У інтэр'еры зала касцёла была перакрыта скляпеннем (не захавалася), у крыле трансепта крыжовае скляпенне.
У канцы 1990-х г. надбудавана драўляная вежа.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ілья)- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ілья) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ілья) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
