Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Баранавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касцёл
Узвіжання Святога Крыжа
Kasciol Uzvysennia Sviatoha Kryza (Baranavicy).jpg
Каардынаты: 53°07′45.27″ пн. ш. 26°00′13.86″ у. д. / 53.129242° пн. ш. 26.00385° у. д. (G) (O) (Я)53°07′45.27″ пн. ш. 26°00′13.86″ у. д. / 53.129242° пн. ш. 26.00385° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Горад Баранавічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Пінская дыяцэзія 
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль готыка
Дата пабудовы 1924 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000042шыфр 113Г000042

Узвіжання Святога Крыжа (Брэсцкая вобласць)
Узвіжання Святога Крыжа
Узвіжання Святога Крыжа

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на сучаснай вуліцы Куйбышава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа

У часы Расійскай імперыі на будаўніцтва касцёла ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касцёла. Дзякуючы дапамозе мінскага губернатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Святую Імшу для 800 баранавіцкіх каталікоў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.

У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.

Камітэт пабудовы касцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцці на працу ў Баранавічы. Драўляны касцёл быў збудаваны ў 1924 годзе. 18 кастрычніка 1925 года храм асвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвіжання Святога Крыжа.

Інтэр'ер касцёла

Меркавалася, што ў хуткім часе касцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя будаўніцтва вялікага мураванага касцёла ў цэнтры горада, падмурак якога заклалі на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасцяў фінансавання і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа таксама застаўся драўляным.

Ад 1990 годзе ў касцёле пачалі весціся беларускамоўныя служэнні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9, с. 33-34.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]