Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мёры)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Kaścioł - Miory - 3.jpg
55°36′52″ пн. ш. 27°37′49″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мёры
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1907
Дата пабудовы 1907 год

Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Іасафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка — каталіцкі храм у горадзе Мёры, помнік неагатычнага стылю. Пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1907 г. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Мёрскага возера ў паўднёвай частцы горада. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле некаторых звестак, першы касцёл у Мёрах з'явіўся яшчэ ў XVI ст. З 1728 у мястэчку дзейнічаеў кляштар канонікаў рэгулярных.

Пасля здушэння вызваленчага паўстання (18301831) у 1832 расійскія ўлады ліквідавалі кляштар.

Новы касцёл збудавалі ў 1907 з чырвонай цэглы на месцы драўлянай капліцы. Пасля Другой сусветнай вайне ў 1951 святыню прыстасавалі пад склад збожжа, але аддалі вернікам ужо ў 1956.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Трохнефавы двухвежавы храм з пяціграннай алтарнай часткай, да якой з паўднёвага боку далучана сакрысція.

Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. Трох'ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтральны шчыт. Нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі.

Абразы «Маці Божая Ружанцовая» і «Юзаф з дзіцем» (пачатак XIX ст.), «Маці Божая Чэнстахоўская» (1878), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (XIX ст.)[1].

Каля касцёла помнік ненароджанаму дзіцяці (скульптар Аляксандр Дранец).

Фатаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 304.
  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
  • Миорский костёл Вознесения Пресвятой Девы Марии // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. – Мн., 2007. – С. 340–341.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]