Кацярына Сяргееўна Маціеўская
Кацярына Сяргееўна Маціеўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1984 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца |
Прэміі |
Дэбют (2014) прэмія імя Карласа Шэрмана (2020) |
Кацярына Сяргееўна Маціеўская (нар. 17 лістапада 1984, г. Мінск) — беларуская перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 лістапада 1984 у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і магістратуру пры ім. Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Жана Както. Перакладае з французскай, англійскай, польскай, партугальскай і іншых моваў.
Адна з заснавальніц, рэдактарак і сталых аўтарак часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Пераклады друкаваліся ў зборніку выбраных апавяданняў, вершаў і эсэ Э. А. По «Маска Чырвонае Смерці », зборніках «Злачынства, сэр!», «Вусцішны пакой», «Прыгоды Шэрлака Холмса », «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Знак чатырох». Перакладала на беларускую мову вершы Гіёма Апалінэра, Джона Кітса, Фернанду Песоа, Алфрэда Эдварда Хаўсмэна , Баляслава Лесьмяна і інш. Сумесна з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч пераклала раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2013) за пераклад п’есы Оскара Уайлда «Саламея »
- Лаўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана (2020) за пераклад зборніка апавяданняў Анджэя Сапкоўскага «Апошняе жаданне».
Бібліяграфія перакладаў
[правіць | правіць зыходнік]- З англійскай мовы
- Эдгар Алан По. Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам (разам з Ганнай Янкутай). Падзенне Дому Ашэраў. Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е. Улялюм. Закляты замак // Эдгар Алан По. Маска Чырвонае Смерці. Выбраныя вершы, навелы, эсэ. Мінск, 2011.
- Эдгар Алан По. Ты — той чалавек // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
- Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
- Джон Кітс. Ода Псіхеі // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
- Элеры Куін. Вар’яцкае чаяванне // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
- Артур Конан Дойл. Высвятленне асобы // Прыгоды Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2014
- Артур Конан Дойл. Кардонная скрынка. Райгецкія сквайры // Нататкі пра Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2015.
- Артур Конан Дойл. Эцюд у пунсовым // Эцюд у пунсовым. Знак чатырох. Мінск, A. M. Янушкевіч, 2017.
- Алфрэд Эдвард Хаўсмэн. Вершы // ПрайдзіСвет № 2. ПрайдзіСвет № 18. ПрайдзіСвет № 21
- Фернанду Песоа. Санеты // ПрайдзіСвет № 2; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- Айн Рэнд. Атлант расправіў плечы. Урывак (разам з Ганнай Янкутай) // Класікі і сучаснікі. Актуальныя праблемы даследавання англамоўных літаратураў. — Вып. 7. — Мінск, 2008.
- Оскар Ўайлд. Вершы // ПрайдзіСвет № 18. Вершы прозай // Саламея. Мінск, 2013.
- Роберт Рос. «Саламея» Оскара Ўайлда // Оскар Ўайлд. Саламея. Мінск, 2013.
- Сакі. Жанчына, што гаварыла праўду // ПрайдзіСвет № 5 Архівавана 24 лютага 2013.
- З польскай мовы
- Фларыян Чарнышэвіч. Надбярэзінцы: раман (разам з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч). Мінск, A. M. Янушкевіч, 2017.
- Баляслаў Лесьмян. Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
- Кшыштаф Каміль Бачыньскі. Вершы // ПрайдзіСвет № 4. Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- Чэслаў Мілаш. Любоў / Свет: наіўная паэма // Выратаванне: выбраныя вершы і паэмы. — Мінск: Логвінаў, 2011. 376 с.
- Віслава Шымборска. Вершы // Канец і пачатак: выбраныя вершы. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 460 с.
- Анджэй Тшэбіньскі. Лабараторыя драмы // ПрайдзіСвет № 4
- Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с. : іл. ISBN 978-985-7210-26-8.
- Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Меч наканавання / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 416 с. : іл. ISBN 978-985-7210-62-6.
- Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Кроў эльфаў / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 368 с. : іл. ISBN 978-985-7210-97-8.
- Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Час ганьбы / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — 2024. — 392 с. ISBN 978-839-7029-23-1.
- З мовы скотс
- Роберт Бэрнс. Вошы, убачанай у царкве на капялюшыку адной лэдзі // ПрайдзіСвет
- Роберт Фэргюсан. Элегія на смерць містэра Дэвіда Грэгары, прафесара матэматыкі Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта // ПрайдзіСвет № 4
- З французскай мовы
- Оскар Ўайлд. Саламея (п’еса) // Саламея. Мінск, 2013.
- Гіём Апалінэр. Самагубца // ПрайдзіСвет № 2. Прадмова да п’есы «Грудзі Тырэсія» // ПрайдзіСвет № 2.
- Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2016 (Серыя «Паэты планеты»).
- Жэрар дэ Нэрваль. Зялёная пачвара // Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання. Мінск, 2013.
- Марыя Французская. Лэ пра салаўя (разам з Ганнай Янкутай) // ПрайдзіСвет № 5.
- Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон. Прыгажуня і Пачвара // ПрайдзіСвет № 10 Архівавана 7 студзеня 2022.
- Жан Жыраду. На валаску // ПрайдзіСвет № 9 Архівавана 7 студзеня 2022.; Літаратурная Беларусь. 25 мая 2012. Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
- З нідэрландскай мовы
- Албрэхт Радэнбах. Мір. Песняру радасці (вершы) // ПрайдзіСвет № 4
- Тон Тэлеген. Казкі // ПрайдзіСвет № 10 Архівавана 7 студзеня 2022.. Штосьці ад сонца (разам з Ганнай Янкутай) // Літаратурна-забаўляльны дзіцячы альманах «Гарбузік: цуды свету». — Мінск, 2016.
- Мы цябе вітаем: калядка (разам з Ганнай Янкутай) // ПрайдзіСвет.
- З мовы афрыкаанс
- Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт. У канцлагеры // ПрайдзіСвет № 7; Літаратурная Беларусь. 24 чэрвеня 2011.
- З партугальскай мовы
- Албэрту Каэйру. Вершы // ПрайдзіСвет № 4 Архівавана 7 студзеня 2022.; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- Фернанду Песоа. Малітва // ПрайдзіСвет № 2; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- З нямецкай мовы
- Готфрыд Бэн. «Вершы» // ПрайдзіСвет № 4
- Тэадор Крамер. Вершы // ARCHE. № 108 (9’2011).
- Райнэр Марыя Рыльке. Вершы // ARCHE. № 108 (9’2011).
- Імануэль Вайсглас. Ён // ARCHE. № 103 (4’2011).
- З украінскай мовы
- Багдан-Ігар Антоныч. Рамантызм // ПрайдзіСвет № 2. Вершы // Дзеяслоў. № 47 (4’10).
- З лаціны
- De brevitate vitae (Gaudeamus igitur; разам з Ганнай Янкутай).
- З рускай мовы
- Даніэль Клугер. Баскервільская містэрыя (урыўкі) // ПрайдзіСвет № 10 Архівавана 7 студзеня 2022.
- З беларускай мовы на рускую
- Уладзімір Караткевіч. Ода ереси. Демон (вершы) // ПрайдзіСвет № 8 Архівавана 7 студзеня 2022.