Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе
Выгляд
Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | рэгіянальная арганізацыя[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2013 |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе (араб. رباعية الحوار الوطنى التونسى, англ.: Tunisian National Dialogue Quartet, фр.: Quartet du dialogue national) — група з чатырох арганізацый, якія сталі цэнтральнай сілай для пабудовы дэмакратычнай дзяржавы ў Тунісе пасля рэвалюцыі 2011 года[1]. Група была заснавана ў 2013 годзе[2].
У склад квартэта ўваходзілі[3]:
- Усеагульная туніская канфедэрацыя працы
- Туніская канфедэрацыя прамысловасці, гандлю і рамесніцтва
- Туніская ліга па абароне правоў чалавека
- Туніскі ордэн адвакатаў
У 2015 годзе арганізацыі была прысвоена Нобелеўская прэмія міру [1]. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт адзначыў «рашучы ўклад» арганізацыі ў стварэнні дэмакратыі ў краіне пасля рэвалюцыі ў 2011 годзе [4] .
Зноскі
- ↑ а б Нобелевскую премию мира присудили «Квартету национального диалога в Тунисе» // Lenta.Ru
- ↑ Don Melvin. Boost for Arab Spring: Tunisian National Dialogue Quartet wins Nobel Peace Prize (англ.). cnn.com (9 кастрычніка 2015). Праверана 6 сакавіка 2020.
- ↑ Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стаў «квартэт» нацыянальнага дыялогу ў Тунісе // Інтэрфакс
- ↑ poluchil-predstavitelyam-Tunisa.ru У Осла назвалі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру . Украінскія навіны. ukranews.com (9 кастрычніка 2015).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе