Шырын Эбадзі
Шырын Эбадзі | |
---|---|
перс.: شیر | |
![]() | |
Род дзейнасці | суддзя, пісьменніца, праваабаронца, пацыфіст, адвакат, актывіст за права жанчын, палітык, юрыст |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1947[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Шырын Эбадзі (перс. شیرین عبادی — Širin Ebâdi нар. 21 чэрвеня 1947[1][2][…], Хамадан) — іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэат прэміі памяці прафесара Таролфа Рафто (2001), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2003) «за ўклад у развіццё дэмакратыі і барацьбу за правы чалавека, асабліва жанчын і дзяцей у Іране».
Праваабарончая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1990-я гг. Эбадзі атрымала магчымасць выкладаць у Тэгеранскім універсітэце. Яна адыграла важную ролю ва ўзмацненні ўмерана-ліберальных тэндэнцый у іранскім грамадстве канца 1990-х, а яе агітацыя за павелічэнне ролі жанчын у іранскім грамадскім жыцці стала важным фактарам у перамозе Махамеда Хатамі на прэзідэнцкіх выбарах 1997 года.
У якасці адваката Эбадзі ўдзельнічала ў шэрагу найважнейшых судовых працэсаў у Іране 1990-х. У прыватнасці, яна прадстаўляла інтарэсы сем’яў загінулых іранскіх інтэлектуалаў, якія прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў. Падчас аднаго з гэтых працэсаў у 2000 годзе Эбадзі апублікавала відэазапіс паказанняў Аміра Фархада Ібрахіма, які сведчыў аб заказах на забойствы палітыкаў з атачэння прэзідэнта Хатамі. За раскрыццё гэтых паказанняў Эбадзі была прысуджана да 5 гадоў турмы (пазней прысуд быў адменены). Акрамя таго, Эбадзі вяла шэраг спраў з нагоды забароны іранскіх газет, абараняла пераследуемых у Іране прыхільнікаў рэлігіі бахаі.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Schirin Ebadi // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://nobelwomensinitiative.org/laureate/ Праверана 9 сакавіка 2019.