Лю Сяабо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лю Сяабо
刘晓波
Japanese conservative holds a placard on free Liu Xiaobo 02 cropped.jpg
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік і Q1476215?

Дата нараджэння:

28 снежня 1955({{padleft:1955|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (59 гадоў)

Месца нараджэння:

Горад Чанчунь

Краіна:

Flag of the People's Republic of China.svg КНР

Лю Сяабо на Вікісховішчы

Лю Сяабо, нар. 28 снежня 1955 года, Чанчунь) — кітайскі праваабаронца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2010 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаннем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь. З 2003 года ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтр.

Падпісаў Хартыю-08 c патрабаваннем дэмакратычных рэформаў.

Пасля гэтага 8 снежня 2008, за два дні да запланаванай публікацыі хартыі, быў арыштаваны. У снежні 2009 года быў асуджаны да 11 гадоў зняволення за «падбухторванне да падрыву дзяржаўнага ладу».

Гэта рашэнне было асуджана з боку Еўрасаюза, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 года Вацлаў Гавел, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на суісканне Нобелеўскай прэміі, пасля чаго прадстаўнік МЗС Кітая заявіў, што прысуджэнне яму прэміі было б «цалкам памылковым».