Дзмітрый Андрэевіч Муратаў
Дзмітрый Андрэевіч Муратаў | |
---|---|
руск.: Дмитрий Андреевич Муратов | |
![]() | |
Род дзейнасці | журналіст, тэлевядучы |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1961[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Дзмітрый Андрэевіч Муратаў (нар. 30 кастрычніка 1961, Куйбышаў, РСФСР, СССР) — расійскі журналіст, галоўны рэдактар «Новай газеты(польск.) бел.». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2021 год.
Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе Дзмітрый Муратаў стаў адным з заснавальнікам «Новай газеты» — незалежнага выдання ў Расіі. «НГ» рэгулярна праводзіць расследаванні па меркаваных выпадках карупцыі і іншых злоўжыванняў з боку чыноўнікаў, а таксама распавядае пра людзей, што пацярпелі праз парушэнні сваіх правоў з боку расійскіх уладаў. Згодна з Камітэтам па абароне журналістаў, шэсць рэпарцёраў «Новай газеты», у тым ліку і Ганна Паліткоўская, былі забітыя за сваю працу. Само выданне таксама падвяргаецца пагрозам і ціску, у тым ліку за расповед пра парушэнні правоў чалавека ў Чачні[5].
У сакавіку 2014 года падпісаў зварот супраць анексіі Крыма Расіяй. У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку пратэстаў у Беларусі.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Ганаровага легіёна
- Ордэн Дружбы (Расія)
- Ордэн Крыжа Зямлі Марыі (Эстонія)
- Ордэн Пашаны (Расія)
- Міжнародная прэмія за свабоду прэсы(англ.) бел. ад Камітэта абароны журналістаў (2007)
- «Залатое пяро свабоды(кіт.) бел.» (2016)
- Нобелеўская прэмія міру (2021, разам з філіпінскай журналісткай Марыяй Рэса)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Андрэевіч Муратаў
- Асобы
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Самары
- Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Лаўрэаты Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Тэлевядучыя НТБ
- Рэдактары Расіі
- Тэлевядучыя Першага канала
- Журналісты Расіі
- Журналісты СССР
- Ваенныя карэспандэнты
- Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро свабоды»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Расіі