Тавакуль Карман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тавакуль Карман
араб. توكل كرمان‎‎
Род дзейнасці пацыфіст, журналістка, палітык, праваабаронца
Дата нараджэння 7 лютага 1979(1979-02-07)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Емен
Веравызнанне мусульмане[4]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт tawakkolkarman.net (ар.)(англ.)
tkif.org/en/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тавакуль Карман (араб. توكل كرمان, таксама Тавакель; 7 лютага 1979 года, Таіз, Емен) — еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2011) сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф «за негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тавакуль Карман нарадзілася 7 лютага 1979 у еменскай горадзе Таіз. У 2005 годзе яна стварыла праваабарончы рух «Жанчыны журналісты без кайданоў», мэтай якога з'яўляецца абарона правоў чалавека, у асаблівасці права на свабоду перакананняў і на свабодны іх выраз і дэмакратычных правоў. Па сцвярджэнні Карман, яна атрымлівала ад уладаў пагрозы па тэлефоне і па пошце з-за яе адмовы прыняць адхіленне заяўкі руху на стварэнне афіцыйнай газеты і радыёстанцыі. З 2007 па 2010 гг. Карман неаднаразова арганізоўвала акцыі пратэсту і сядзячыя дэманстрацыі на Плошчы Свабоды ў Сане перад будынкам урада. Карман неаднаразова падвяргалася палітычным пераследам за сваю актыўную пазіцыю па прасоўванню дэмакратыі. Так, у студзені 2011 года яна на кароткі тэрмін была арыштаваная за нібыта вядучую ролю ў арганізацыі незаконных пратэстаў і падбухторванні да беспарадкаў у Емене.

Зноскі

  1. Tawakkul Karman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tawakkul Karman // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. https://atalayar.com/en/content/tawakkol-karman-controversial-islamist-muslim-brotherhood
  5. https://nobelwomensinitiative.org/laureate/ Праверана 9 сакавіка 2430.