Клемташ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клемташ

Клемта́ш (ад ням.: Klemme — ціскі і Tasche — кішэнь) — спецыяльна вырабленыя з сінтэтычнай плёнкі двухслаёвыя стужкі, змацаваныя паміж сабой. Клемташы выкарыстоўваюцца для захоўвання паштовых марак, блокаў, цэлых і суцэльных рэчаў.

Стужкі клемташа замацоўваюцца па адным боку: верхні з празрыстай плёнкі, ніжні таксама з празрыстай таніраванай плёнкі або чорнай паперы. Адрэзаная па памеры маркі стужка ўтварае індывідуальную кішэньку, у які ўкладваецца марка, трывала утрымоўваецца стужкамі. Часам абарот клемташу гуміруюць.

Дзякуючы гуміраванаму слою марка ў клемташы можа быць налепленая ў альбом. Клемташ без клеявога слою прымацоўваецца ў альбом з дапамогай звычайных налепак. Шырыня клемташа ад 2 см (для малафарматных марак) да вельмі шырокіх стужак, прызначаных для захавання блокаў, цэлых і суцэльных рэчаў.