Філатэліст

Атрыбуты філатэліста — альбом для марак, каталогі паштовых марак і лупа.
Філатэлі́ст — чалавек, які займаецца філатэліяй[1]. Акрамя калекцыяніравання, філатэлісты даследуюць у межах абранага філатэлістычнага кірунку сукупнасць знакаў паштовай аплаты і іншых філатэлістычных матэрыялаў, вывучаюць гісторыю і развіццё пошты, афармляюць і кампануюць калекцыі для ўдзелу ў філатэлістычных выстаўках.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.566