Суцэльная рэч
Выгляд
Суцэ́льная рэч — прынятая ў філатэліі назва філатэлістычных матэрыялаў, якая аб’ядноўвае розныя аб’екты калекцыяніравання: паштовыя канверты і карткі, аркушы паштовай паперы, разнастайныя фармуляры і бланкі, іншыя віды паштовай дакументацыі, на якіх надрукаваныя знакі паштовай аплаты або тэксты, якія іх замяняюць. Не варта іх блытаць з цэлымі рэчамі — канвертамі або карткамі, на якіх маркі налепленыя (хаця зрэдку цэлыя рэчы бываюць без марак) і якія прайшлі пошту або прынамсі гашэнне, напрыклад, з канвертамі першага дня. Упершыню тэрмін «суцэльная рэч» (ням.: Ganzsache) выкарастаў берлінскі гандляр маркамі Юліус Шлезінгер.