Філатэлістычная геаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркуш калекцыі па філатэлістычнай геаграфіі — з прадугледжанымі месцамі для марак, але без іх выяў, і з пазначэннем звестак па кожнай краіне (на прыкладзе марак германскай пошты за мяжой).

Філатэлісты́чная геагра́фія (вытворныя скарочаныя назвы — «філгеагра́фія») — кірунак калекцыяніравання паштовых марак, калі філатэлісты ставяць сваёй мэтай сабраць па адной або па некалькі марак кожнай краіны, тэрыторыі, мясцовай паштовай службы, усіх перыядаў палітычнага кіравання кожнай асобнай дзяржавы.