Маркафілія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паштовыя штэмпелі (Прага).

Ма́ркафілі́я, часам таксама пішацца — ма́ркафілатэлі́я — спецыялізаванае даследаванне і калекцыяніраванне адбіткаў паштовых штэмпеляў, гашэнняў і паштовых пазнак, якія наносяцца ўручную або машынным спосабам на паштовых адпраўленнях, якія прайшлі праз паштовае ведамства, па тэрыторыі якога яны перасылаліся. Да Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся тэрмін «каматало́гія» (англ.: Commatology), але ён рэдка сустракаецца ў нашыя дні.