Франкатып

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франкатыпы.

Франкаты́п — вынік механічнага франкіравання паштовых адпраўленняў, як правіла, ад буйных дзяржаўных ведамстваў, камунальных службаў, навуковых устаноў, дзелавых структур, грамадскіх арганізацый і г. д. Уяўляе сабой адбітак знака паштовай аплаты разам або побач з каляндарным паштовым штэмпелем.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Прыклад франкатыпу з Беларусі. Яго колер чырвоны, як і прадпісана СПС.

Неабходнасць франкатыпу выклікаецца вялікімі аб'ёмамі службовай перапіскі арганізацыі. Усведамляючы неабходнасць механізацыі працэсу, арганізацыя часта заключае дагавор з паштовым ведамствам і атрымлівае права самастойнай франкіроўкі сваіх паштовых адпраўленняў з дапамогай спецыяльных франкіравальных машын. У якасці прыкладу такой арганізацыі можна прывесці «Белтэлекам».

Як правіла, франкатып друкуецца адной фарбай (па правілах Сусветнага паштовага саюзачырвонай, аднак гэта ўмова выконваецца не ўсімі). Малюнак яго дастаткова прымітыўны: адзін або некалькі авалаў, кругоў, квадратаў, прамавугольнікаў, многавугольнікаў з лічбамі ўнутры, якія пазначаюць намінал адпраўлення ў бягучай валюце. Ён з'яўляецца часткай адзінага адбітка, які змяшчае таксама дату адпраўлення, назву і часам дзяржаўную прыналежнасць арганізацыі-адпраўшчыка, часам невялікія тэксты рэкламнага і агітацыйнага характару.

У некаторых краінах (Францыя, ЗША) франкатыпы могуць прастаўляцца не толькі непасрэдна на адпраўленнях, але і на спецыяльных папяровых стужках, што налепліваюцца на адпраўленні. Гэта актуальна ў выпадках, калі апошняе мае вялікі, нестандартны аб'ём і яго цяжка франкіраваць машынай. Зрэшты, такія стужкі можна сустрэць і на пісьмах.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Франкатыпы можна класіфікаваць па наступных прыкметах[1]:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікі франкатыпаў вядомыя з XIX ст. Аднак у той час ліставанне не дасягала маштабаў, дастатковых для акупнасці механізацыі ручной працы па франкіроўцы паштовых адпраўленняў, таму пераважная большасць такіх спроб абмяжоўвалася кароткатэрміновымі эксперыментамі. Першую ўдалую спробу ўкаранення франкатыпаў здзейсніў Карл Ухерман, які паставіў машыну ўласнай канструкцыі пошце Нарвегіі ў 1903 г.

Наступнай краінай, якая пачала выкарыстоўваць франкатыпы, была Новая Зеландыя ў 1904 г. Далейшае распаўсюджванне франкатыпаў адбылося па сканчэнні Першай сусветнай вайны: з 1922 г. франкіравальныя машыны ўвяла Вялікабрытанія, з 1923 г. — Германія і Швейцарыя, з 1924 г. — Францыя і г. д. Вялікае значэнне для распаўсюджвання франкатыпаў мелі рашэнні VII Сусветнага паштовага кангрэса (Мадрыд, 1920 г.), якія дазволілі іх выкарыстанне ў міжнародных паштовых зносінах.

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Сёння франкіравальныя машыны выкарыстоўваюцца ў большасці краін свету, а прыбытак ад такога спосабу франкіравання значна перавышаюць прыбытак ад продажу ўласна паштовых марак (асабліва ў ЗША і Вялікабрытаніі). Франкатыпы атрымалі поўнае прызнанне нароўні з іншымі знакамі паштовай аплаты.

Калекцыяніраванне[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыяніраванне франкатыпаў з'яўляецца адной з галін філатэліі[1] і называецца механафіліяй, хаця такі тэрмін не з'яўляецца агульнапрынятым.

Зацікаўленасць філатэлістаў франкатыпамі адносна невялікая з-за беднасці выяўленчых магчымасцей франкатыпаў, аднак у некаторых дзяржавах існуюць таварыствы калекцыянераў, выдаецца адпаведная спецыяльная літаратура. У 1970-х — 1980-х гг. назіраўся скачкападобны рост выкарыстання механічнай франкіроўкі, частка філатэлістычнай грамадскасці пачала баяцца выціскання звычайных марак са штодзённага звароту. Аднак апошняе было звязана не з распаўсюджваннем франкатыпаў (якія не выйшлі за межы камерцыйнага ліставання), а з падзеннем аб'ёмаў прыватнага ліставання з-за развіцця новых сродкаў сувязі (мабільная тэлефанія, інтэрнэт). Напрыклад, па стане на 2008 г., 80 % заказных лістоў у Расіі зыходзілі ад розных бюджэтных арганізацый[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Штемпель вместо марки // Календарь филателиста на 1974 год. — М.: Связь, 1973. — 18—24 ноября.
  2. Иван Рубанов.. Получи и(недаступная спасылка). Журнал Эксперт (9 июня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2010. Праверана 14 жніўня 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]