Картмаксімум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі картмаксімум 2017 г.

Картма́ксімум, таксама карт-ма́ксімум (ад фр.: Cartes-maximum) — мастацкая паштоўка з налепленай на адным баку паштовай маркай і гашэннем, якія адпавядаюць выяве паштоўкі. З'яўляецца аб'ектам калекцыяніравання асаблівай галіны сучаснай філатэліі — максімафіліі.

Картмаксімум уключае тры асноўныя элементы і ўяўляе сабой (1) мастацкую паштовую картку, на ілюстраваным баку якой налепленая (2) паштовая марка, па сюжэце якая супадае з ілюстрацыяй карткі і пагашаная (3) паштовым штэмпелем (мастацкім, першага дня, каляндарным). Час і месца гашэння, а таксама нагода адпавядаюць сюжэту карткі і паштовай маркі.