Даўжыня пярэдняга крыла 22-24 мм[2]. Знешні край крылаў зубчасты, кожнае крыло з адным рэзкім выступам. Самцы па афарбоўцы мала адрозніваюцца ад самак. Крылы зверху цагляна-чырвоныя, з шэрагам буйных чорных плям, ля кастальнага краю падзеленых жоўтымі прамежкамі; у вяршыні пярэдняга крыла невялікая белая пляма. Прыкаранёвая палова задняга крыла карычнева-бурая, знешняя — цагляна-чырвоная, паміж гэтымі ўчасткамі рэзкая мяжа. Па вонкавым краі крылаў размешчаны шэраг блакітных плям у форме паўмесяца. Ніжняя паверхня крылаў карычнева-бурая, папярок пярэдняга крыла ідзе шырокая жоўтая паласа.
Вусень цёмны, аж да чорнага, з жаўтлявымі падоўжнымі палосамі не толькі збоку, але і на спіне. Колер яец жоўты. Кукалка належыць да віду пакрытых. Рухомасць кукалкі абумоўліваецца рухамі яе брушка.
Сустракаецца ў парках, на лугах, узлесках лясоў, прычым не толькі ў далінах, але і высока ў гарах. У Альпах была знойдзена на вышыні каля 3000 м, а ў Гімалаях — на вышыні больш за 5000 м над узроўнем мора[4].
На поўдні развіваецца 2-3 пакаленні. Зімуюць матылькі, якія вясной адкладаюць яйцы. Першых перазімавалых матылькоў у сярэдняй паласе Расіі можна сустрэць ужо ў красавіку. Матылёк зімуе ў пячорах, падвалах і на паддашках жылых дамоў. Яйцы крапіўніца адкладае групамі па 100—200 штук на ніжні бок ліста крапівы двухдомнай або Urtica urens. Першае пакаленне вусеняў развіваецца з мая па чэрвень, другое — з ліпеня па жнівень. На кармавых раслінах яны жывуць вывадкамі, не распаўзаючыся далёка адзін ад аднаго. Для акуклівання вусень шукае зацішныя месцы або акукліваецца прама на сцеблах раслін, часта вісіць на пабудовах, платах. Кукалка свабодная, прымацоўваецца галавой уніз. Стадыя кукалкі працягваецца каля двух тыдняў. Матылі лётаюць з чэрвеня да восені і пасля зімоўкі вясной. Зімуюць у дуплах і пад карой дрэў, на гарышчах дамоў, радзей на балконах.
↑Львовский А. Л.23. Сем. Nimphalidae — Нимфалиды // Насекомые и клещи ― вредители сельскохозяйственных культур. Том III. Чешуекрылые. Часть 2 / Под ред. Кузнецова В. И.. — СПб: Наука, 1999. — 216 с.
↑КрапивницаАрхівавана 8 красавіка 2010. на сайте «Бабочки на почтовых марках Европы» (Праверана 14 сакавіка 2010)(Праверана 14 сакавіка 2010)