Людвік Куба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людвік Куба
Ludvík Kuba
Kuba Ludvik.jpg
Дата нараджэння

16 красавіка 1863(1863-04-16)

Месца нараджэння

г. Подзебрады(бел. (тар.)) бел., Чэхія

Дата смерці

30 лістапада 1956(1956-11-30) (93 гады)

Месца смерці

Прага, Чэхія

Грамадзянства

Чэхаславакія
Аўстрыйская імперыя
Аўстра-Венгрыя

Навуковая сфера

этнаграфія

Узнагароды і прэміі

Народны артыст Чэхаславакіі[d]

Commons-logo.svg Людвік Куба на Вікісховішчы


Лю́двік Ку́ба (чэшск.: Ludvík Kuba; 16 красавіка 1863, г. Подзебрады(бел. (тар.)) бел., Чэхія — 30 лістапада 1956, Прага) — чэшскі этнограф, музыказнавец-фалькларыст, мастак і пісьменнік. Народны мастак Чэхаславакіі (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 красавіка 1863 года ў шматдзетнай сям'і Людвіка Кубы і Ганны Мікшоўскай ў горадзе Подзебрады, Аўстра-Венгрыя. З 1873 года навучаўся ў пачатковай школе горада Подзебрады. З 1877 па 1879 гады навучаўся ў Пражскай школе арганістаў у класе Францішка Здэнека Скугерскага. Потым працягнуў навучанне ў педагагічным інстытуце ў горадзе Кутна-Гара, дырэктарам якога ў той час быў Густа Адольф Лінднэр.

Мемарыяльная дошка ў гонар Людвіка Кубы

У гэты ж час самастойна займаўся жывапісам і вывучэннем славянскіх моў. Пасля заканчэння педагагічнага інстытута ў 1883 годзе працаваў на працягу двух гадоў настаўнікам і ў гэты ж час інтэнсіўна займаўся над першай часткай зборніка славянскіх песень «Slovanstvo ve svých zpěvech», які выдаў у 1884 годзе. У 1885 годзе пакінуў педагагічную дзейнасцю і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці і складанні этнаграфічных матэрыялаў. Прадпрымаў частыя паездкі ў Лужыцу, Галічыну, Балканы, і Расійскую імперыю. У 1887 годзе ўступіў у лужыцкую асветніцкую арганізацыю «Maśica Serbska».

У 1888 гадзе завяршыў навучанне жывапісу ў класе Карэла Лібшэра і па яго рэкамендацыі паступіў у 1891 годзе ў пражскую школу прыгожых мастацтваў. У 1893 годзе выправіўся ў Парыж, дзе навучаўся ў мастацкай Акадэміі Жюліяна. У Парыжы пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Вольгай Жужуву. Пасля вяселля ў 1895 годзе адправіўся з ёй у Мостар, дзе планаваў напісаць цыкл карцін «Slovanstvo v obrazech» (Славянства ў карцінах). Аднак, з-за слабой маляўнічай тэхнікі яго планы не ажыццявіліся, пасля чаго ён вырашыў працягнуць мастацкую адукацыю ў Мюнхене ў мастацкай школе славенскага мастака Антона Ажбе. У 1904 году пражываў у Вене. У 1910 годзе пераехаў у Італію, дзе наведваў розныя гарады. З 1911 года пражываў у Празе. З гэтага часу стаў займацца далейшым зборам славянскіх песенных этнаграфічных матэрыялаў, працуючы над сваім зборнікам «Славянства ў сваіх песень». Да 1921 года пражываў са сваёй сям'ёй у Бржэзніцэ і Пршыбраме. Пражываючы ў гэтых гарадах пісаў жанравыя карціны гэтых гарадоў, іх наваколля і пейзажы паўднёвай Чэхіі.

У 1924 году арганізаваў у Празе ўласную мастацкую выставу, пасля якой чэшскае Міністэрства культуры набыло 56 яго карцін. У 1937 годзе ў складзе афіцыйнай дэлегацыі Чэхаславацкай мастацкай выставы наведаў Маскву. У 1937 годзе быў прыняты ў члены Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў.

Памёр 30 лістапада 1956 года ў Празе ва ўзросце 93 гадоў. Урна з яго прахам была перададзена яго адзінаму сыну Людвіку Марыі Кубе, які ў 1992 годзе перадаў яе на захоўванне ў калумбарый на могілках у раёне Клюк горада Подэбрады.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Зрабіў шэраг этнаграфічных экспедыцый па славянскіх землях (у 1886 і 1887 быў у Расійскай імперыі, у т.л. на Беларусі і Украіне), рабіў замалёўкі, запісы народных напеваў. З 1884 выдаваў працу «Slovanstvo ve svých zpěvech» («Славянства ў сваіх песнях»), дзе акрамя нотных узораў змясціў апісанні мясцовых манераў спеваў, побыту, дэкаратыўна-побытавага мастацтва, замалёўкі сельскіх пабудоў, касцюмаў, музычных інструментаў, партрэты прадстаўнікоў розных народнасцяў.

Першы апублікаваў запісы беларускіх 2-галосых песень, даследаваў ладавую своеасаблівасць беларускага музычнага фальклору («Беларуская народная песня», 1887).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод жывапісных работ жанравыя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты: «Кветкі» (1899), «Піёны» (1902), «Чытач», «Сярод руж» (абедзве 1906), «Аўтапартрэт» (1914), «На балконе ў Сміхаве» (1913), «Аўтапартрэт з палітрай» (1940), «Аўтапартрэт з люлькай» (1952).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар Людвіка Кубы названыя некалькі вуліц у розных чэшскіх гарадах.
  • Яго імя носіць мастацкія галерэі ў гарадах Подебрады і Бжэзніцы і парк у горадзе Подэбрады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]