Лісненскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лісненскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Верхнядзвінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Лісна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 31 сакавіка 1977

Лі́сненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Лісна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малашкаўскі сельсавет у складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малашкава. 24 верасня 1926 года цэнтр перанесены ў вёску Лісна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 2 жніўня 1966 года перайменаваны ў Лісненскі сельсавет. 31 сакавіка 1977 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чапаеўскага сельсавета.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.