Чапаеўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Чапаеўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чапаеўскі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 626
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Чапа́еўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Чапаеўскі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кісялёўскі сельсавет у складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кісялі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буды. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Красоўскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1962 года сельсавет перайменаваны ў Чапаеўскі, цэнтр перанесены ў пасёлак Чапаеўскі[2]. У 1971 годзе скасавана вёска Краснава[3]. 31 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лісненскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Валясы, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Залучча, Ізубрыца, Кабылінцы, Лісна, Малашкава, Мыленкі, Страдна і Чарнавокі), у склад адноўленага Асвейскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Абрамова, Каменка, Кісялі, Мікуліна, Селішча і Стралкі)[4]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асвейскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 626 чалавек[6], з іх 88,8 % — беларусы, 9,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў: пасёлак Чапаеўскі, вёскі Асвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чарнавокі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.