Бігосаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бігосаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Бігосава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 900
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Біго́саўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бігосава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Росіцкага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 37 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года ў склад Сар’янскага сельсавета перададзены вёскі Ворзава, Крывасельцы, Ліпаўкі і Росіца[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2285 чалавек[4], з іх 85,9 % — беларусы, 11,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,5 % — палякі, 0,4 % — латышы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1900 чалавек[6].

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Сяргеевіч Ходас

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.