Сенькаўскі сельсавет (Верхнядзвінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сенькаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сенькава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Код аўтам. нумароў 2

Се́нькаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Сенькава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сенькава. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васькавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сенькавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асвейскага сельсавета. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Савейкаўскага сельсавета. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асвейскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Давыдава, Дубрава, Зашчырына, Канчаны, Каралёва, Мотужы, Муквяціца, Нарушова, Савейкі, Сенькава, Урагава, Цеплюкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.