Адыль Рамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Адыль Рамі
Adil Rami 20120611.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 снежня 1985(1985-12-27)[1][2][3] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Flag of Morocco.svg Марока
Рост 190 см
Вага 88 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Баавішта
Маладзёжныя клубы
1994—2003 Францыя Фрэжус
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Францыя Фрэжус 58 (0)
2006—2011 Францыя Ліль 140 (9)
2011—2014 Іспанія Валенсія 61 (2)
2011   Францыя Ліль 12 (0)
2014   Італія Мілан 18 (3)
2014—2015 Італія Мілан 21 (1)
2015—2017 Іспанія Севілья 49 (0)
2017—2019 Францыя Алімпік Марсель 49 (2)
2019—2020 Турцыя Фенербахчэ 1 (0)
2020 Расія Сочы 0 (0)
2020— Партугалія Баавішта
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Сцяг Францыі Францыя B 1 (0)
2010— Сцяг Францыі Францыя 36 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Расія 2018
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адыль Рамі (фр.: Adil Rami; нар. 27 снежня 1985, Бастыя, Корсіка, Францыя) — французскі футбаліст мараканскага паходжання, абаронца партугальскага клуба «Баавішта» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першым клубам Адыля стаў «Этуаль Фрэжус Сен-Рафаэль», у які ён трапіў ў 1994 годзе ва ўзросце 9 гадоў. Нягледзячы на вялікае жаданне Рамі займацца футболам прафесійна, яму прыходзілася гуляць толькі ў свабодны час ад працы ў гарадской ратушы, у якой працавала яго маці[4]. У сезоне 2003/04 Адыль дэбютаваў на аматарскім узроўні ў матчах за свой ​​клуб у чацвёртым дывізіёне чэмпіянату Францыі[5].

«Ліль»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля свайго пераезду ў «Ліль» Рамі быў адпраўлены ў рэзервовы склад клуба, якім кіраваў Паскаль Планк, трэнер, які паводле слоў самога Адыля даў яму шанс расці ў прафесійным плане[6]. За два месяцы да заканчэння сезона 2006/2007 Адыль быў упершыню выкліканы Клодам Пюэлем у асноўны склад клуба. 19 мая 2007 года Рамі дэбютаваў у чэмпіянаце Францыі ў матчы супраць «Асера», выйшаўшы на поле ў стартавым складзе на звыклай пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Праз тыдзень Адыль зноў згуляў з першых хвілін у матчы супраць «Рэна». 4 чэрвеня Рамі падпісаў свой ​​першы прафесійны кантракт, заключыўшы трохгадовае пагадненне з клубам да 2010 года[7].

«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]

3 студзеня 2011 года Рамі падпісаў кантракт на 4,5 года з іспанскай «Валенсіяй»[8]. Між клубамі было заключана пагадненне аб тым, што Рамі будзе выступаць за «Ліль» да ліпеня, пасля чаго далучыцца да іспанцаў на сталай аснове. Дэбютаваў у складзе «кажанаў» у гульні супраць «Расінга» ў пераможным з лікам 4:3 матчы. У той жа гульні, Рамі забіў свой першы гол за клуб з падачы з вуглавога ўдару[9].

«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]

Рамі пагадзіўся да далучэння ў склад «Мілана» ў кастрычніку 2013 года, аднак, яго клуб «Валенсія», не даў яму дазволу на пачатак трэніровак з італьянскім клубам да студзеня 2014 года, пакуль арэнда афіцыйна не была зроблена[10]. 6 студзеня Адыль дэбютаваў у Серыі А, выйшаўшы ў якасці замены Крыстыяну Сапату ў матчы супраць «Аталанты», якая скончылася з лікам 3:0 на карысць міланцаў. 1 лютага 2014 года ён забіў свой першы гол у Серыі А у матчы супраць «Тарына».

12 ліпеня 2014 года Рамі падпісаў з «Міланам» 3-гадовы кантракт. За іграка італьянцы выклалі 4,25 млн еўра[11].

«Севілья»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2015 года перайшоў у «Севілью», разам з якой у сезоне 2015/16 выйграў Лігу Еўропы.

«Марсель»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з марсельскім «Алімпікам», сума трансферу склала 6 млн еўра.

У жніўні 2019 года «Марсель» разарваў кантракт з абаронцам пасля таго, як ён адправіўся на здымкі шоу «Форт Баярд» без дазволу клуба[12].

«Фенербахчэ»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»[13]. Аднак, звычайна знаходзіўся на лаўцы запасных, выйшаў на поле толькі ў адным матчы.

«Сочы»[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2020 года далучыўся да расійскага клуба «Сочы»[14]. Ужо ў маі таго ж года разарваў кантракт, так і не згуляўшы за клуб ніводнага матча[15].

«Баавішта»[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2020 года падпісаў духгадовы кантракт з «Баавіштай»[16].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Рамі дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 11 жніўня 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі. Да гэтага ў яго быў выбар паміж французскай і мараканскай зборнай, чый трэнер Анры Мішэль прапаноўваў Адылю месца ў складзе перад Кубкам афрыканскіх нацый 2008. Тым не менш, Рамі адхіліў прапанову Мішэля, заявіўшы пра сваё жаданне выступаць у складзе «трохкаляровых». Адыль заявіў аб тым, што ён аддасць перавагу «прадстаўляць Марока ў французскай зборнай».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Ліль»:

«Севілья»:

Францыя:

Зноскі

  1. Adil Rami // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ADIL RAMI // Argentine Soccer Database
  3. Adil Rami // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Adil Rami, l’homme qui a dit non aux Lions Архівавана 16 красавіка 2009.. bladi.net
  5. Saison Football 2003/2004 Архівавана 6 кастрычніка 2011.. stat2foot.com
  6. Adil Rami, le triomphe de l’insouciance. lavoixdessports.com
  7. Adil Rami signe son premier contrat «pro» avec Lille Архівавана 16 красавіка 2009.. bladi.net
  8. Rami to leave Lille for Valencia. uefa.com
  9. Rami netting in his debut for Valencia Архівавана 2 лістапада 2012.. ESPN
  10. Official: Rami Joins Milan. Football Italia.
  11. Transfer news: Adil Rami joins AC Milan from Valencia on three-year contract. Sky Sports.
  12. «Марсель» расторг контракт с Рами. Он ездил на съемки шоу «Форт Боярд» без разрешения. by.tribuna.com.
  13. Рами перешел в «Фенербахче». «Марсель» расторг с ним контракт из-за участия в «Форт Боярд». by.tribuna.com.
  14. Чемпион мира Рами переходит в "Сочи". football.by.
  15. Рами расторг контракт с "Сочи". Ему не платят по контракту. football.by.
  16. Рами перешел в «Боавишту». by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]