Дымітры Пае
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Фларан Дымітры Пае | ||||||||||||||||||
Мянушка | Le Dieu Du Football (Бог футбола) | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 сакавіка 1987[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Фларан Дымітры Пае (фр.: Florent Dimitri Payet; нар. 29 сакавіка 1987, Сен-П’ер, Рэюньён, Францыя) — французскі футбаліст, крайні паўабаронца клуба «Марсель» і нацыянальнай зборнай Францыі. Вядомы сваім уменнем выконваць штрафныя ўдары.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дымітры Пае пачаў займацца футболам на сваім родным востраве Рэюньёне ў клубах «Сен-Філіп» і «Сен-П’еруаз». 4 гады правёў у сістэме юнацкіх каманд «Гаўра», пасля чаго вярнуўся на Рэюньён. У 2004 годзе Пае зноў адправіўся ў метраполію і стаў іграком «Нанта».
«Нант»[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў за асноўны склад «Нанта» 15 снежня 2005 года ў выязным матчы супраць «Бардо». Ужо ў другім сваім матчы ― 21 студзеня 2006 года супраць «Меца» Пае забіў гол у вароты саперніка, прычым футбаліст выйшаў на поле толькі на 88-й хвіліне матчу.
«Сент-Эцьен»[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2007 года Пае перайшоў у «Сент-Эцьен». У сезоне 2008/09 дэбютаваў у Кубку УЕФА, забіўшы 3 мячы ў 10 праведзеных матчах. У ліпені 2009 года Пае падпісаў новы кантракт з «Сент-Эцьенам» на 4 сезоны.
«Ліль»[правіць | правіць зыходнік]
28 чэрвеня 2011 года галоўны трэнер клуба «Сент-Эцьен» Крыстоф Гальцье пацвердзіў, што Пае быў на грані падпісання кантракта з «Лілем» пасля таго, як ігрок сам паведаміў яму гэта ў папярэдні дзень[4]. Пае пагадзіўся на чатырохгадовы кантракт з «Лілем», а трансферны кошт іграка быў ацэнены ў 9 млн еўра[5].
«Марсель»[правіць | правіць зыходнік]
27 чэрвеня 2013 года стала вядома, што «Ліль» і «Марсель» дамовіліся аб трансферы іграка.
«Вест Хэм Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]
Улетку 2015 года перайшоў у англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» за 15 млн еўра. Выдатна правёўшы сезон 2015/16, быў уключаны ў склад каманды года па версіі ПФА, атрымаў узнагароду «Малатабоец года», якая ўручаецца найлепшаму іграку «Вест Хэм Юнайтэд» у сезоне.
У снежні 2016 года Пае заявіў, што можа вярнуцца ў «Марсель». Хутка кіраўніцтва клуба адхіліла іграка ад трэніровак, а сам Пае заявіў, што больш не апране футболку «Вест Хэм Юнайтэд». 30 студзеня 2017 года футбаліст перайшоў у «Марсель», сума трансферу склала 29 млн еўра.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
9 кастрычніка 2010 года Дымітры дэбютаваў у складзе зборнай Францыі ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:0). Выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, Пает паспеў дапамагчы сваёй камандзе, зрабіўшы дзейсную перадачу. 12 кастрычніка 2010 года ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Люксембурга форвард «Сент-Эцьена» таксама адзначыўся галявой перадачай.
Зноскі
- ↑ Dimitri Payet // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dimitri Payet // GeneaStar
- ↑ Dimitri Payet // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
- ↑ «Payet completes move to Lille» Архівавана 27 лютага 2014.. Agence France Presse.
- ↑ «Ambitious Payet agrees four-year Lille deal». Union of European Football Associations.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце L’Equipe (фр.)