Андрэ-П’ер Жыньяк
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушкі | Дэдэ (Dédé) | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 снежня 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||
Вага | 95 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Тыгрэс УАНЛ | |||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ-П’ер Жыньяк (фр.: André-Pierre Gignac; нар. 5 снежня 1985, Марціг, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ». Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2009—2016). Жыньяк мае стрыечных братоў футбалістаў Жака Абарданадо і Яана Мало.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Лар’ян»
[правіць | правіць зыходнік]Андрэ-П’ер пачаў сваю кар’еру ва ўзросце пяці гадоў у школе клуба «Фос». Затым гуляў у акадэміі «Марціга»[3] і моладзевым складзе клуба «Лар’ян», які выступаў у Лізе 2. 13 жніўня 2004 года Жыньяк дэбютаваў у асноўным складзе «Лар’яна», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Шатару», праз некалькі секунд пасля з’яўлення на полі, Жыньяк забіў гол у браму супернікаў, прынёсшы перамогу сваёй камандзе.
«Тулуза»
[правіць | правіць зыходнік]25 чэрвеня 2007 года Жыньяк падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Тулуза», які заплаціў за трансфер форварда 4,5 млн еўра. «Тулуза» здолела выйграць барацьбу за іграка ў клуба «Ліль», з якім Андрэ-П’ер нават падпісаў папярэдні кантракт, прапанаваўшы заробак у два разы вышэй, чым прапаноўваў «Ліль»[4].
«Алімпік» Марсель
[правіць | правіць зыходнік]24 жніўня 2010 года ігрок падпісаў чатырохгадовы кантракт з марсельскім «Алімпікам» з заработнай платай у 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў у тыдзень[5]. Сума трансферу склала 18 млн еўра[6]. 29 жніўня 2010 года ігрок дэбютаваў за марсельцаў у выязным матчы супраць «Бардо», замяніўшы на 75-й хвіліне Брандана. Праз два месяцы пасля пераезду ў Марсель Жыньяк забіў свой першы гол за клуб у матчы супраць «Сент-Эцьена», які скончыўся з лікам 1:1. 3 лістапада 2010 года Жыньяк аформіў хет-трык у пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць славацкай «Жыліны» з лікам 7:0.
Аднак восень для Жыньяка прайшла вельмі цяжка, што прывяло да крытыкі з боку мясцовых СМІ, клубных прыхільнікаў і былых ігракоў клуба, гэта значыць Жан-П’ер Папен раскрытыкаваў гульню нападніка, заявіўшы што ён стаў занадта прадказальным[7]. Жыньяк прызнаў, што крытыка ў яго бок была апраўдана і паабяцаў змяніць сваю гульню ў 2011 годзе[8]. Пасля зімовага перапынку Жыньяк пачаў больш забіваць, спачатку адзначыўшыся ў першым матчы лігі супраць «Бардо» (2:1).
«Тыгрэс УАНЛ»
[правіць | правіць зыходнік]18 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Жыньяка ў мексіканскі клуб «Тыгрэс УАНЛ». У 2015 годзе дапамог клубу выйсці ў фінал Кубка Лібертадорэс, а таксама стаць чэмпіёнам Апертуры 2015.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У склад зборнай Францыі Жыньяк быў выкліканы ўпершыню ў 2009 годзе на матч супраць зборнай Літвы. 1 красавіка ён упершыню выйшаў у футболцы нацыянальнай каманды, замяніўшы Франка Рыберы на 69-й хвіліне сустрэчы[9]. 12 жніўня ён забіў свой першы гол за зборную, паразіўшы браму зборнай Фарэрскіх астравоў і прынёсшы сваёй камандзе перамогу[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка лігі Францыі (2): 2011, 2012
- Чэмпіён Мексікі (2): 2015 (Апертура), 2016 (Апертура), 2017 (Апертура), 2019 (Клаўсура)
- Чэмпіён чэмпіёнаў (3): 2016, 2017, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2020
- Уладальнік Кубка чэмпіёнаў: 2018
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жыньяк, які мае акрамя алжырскіх, яшчэ і цыганскія карані, жанаты на цыганцы[11], мае сына, якога таксама клічуць Андрэ-П’ер.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ André-Pierre Gignac // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ANDRE-PIERRE GIGNAC // Argentine Soccer Database
- ↑ André-Pierre Gignac, un Martégal de plus en Bleus. laprovence.com
- ↑ L’Imbroglio Gignac Архівавана 27 мая 2009.. mercato365.com
- ↑ «Фулхэм» арендует нападающего «Марселя» Жиньяка. championat.com
- ↑ «Марсель» объявил о приобретении Жиньяка Архівавана 27 жніўня 2010.. championat.ru
- ↑ JPP, une critique sans pitié avec Gignac. Foot 01.
- ↑ Gignac: I’ve not been good enough. Ligue de Football Professionnel.
- ↑ France striker Gignac fit for World Cup qualifier Архівавана 29 ліпеня 2009.. ESPN
- ↑ Гол Жиньяка принёс Франции победу над Фарерами Архівавана 15 жніўня 2009.. championat.ru
- ↑ Beware the Bull: France ready to unleash Gypsy king Andre-Pierre Gignac on Irish defence. Daily Mail
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэ-П’ер Жыньяк
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Буш-дзю-Рон
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Ігракі зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Тыгрэс УАНЛ
- Ігракі ФК Алімпік Марсель
- Ігракі ФК Тулуза
- Ігракі ФК Лар’ян
- Ігракі ФК По
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года