Месут Озіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Месут Озіль
Агульная інфармацыя
Мянушка Нема (ням.: Nemo)
Чараўнік Краіны Оз (ням.: Mago de Öz)
Містар Асіст (ням.: Mr. Assist)
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1988(1988-10-15)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 1,8 м
Вага 76 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1995—1998 Германія Вестфалія 04
1998—1999 Германія Тэўтонія (Шальке-Норд)
1999—2000 Германія Фалке (Гельзенкірхен)
2000—2005 Германія Рот-Вайс (Эсэн)
2005—2006 Германія Шальке 04
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Германія Шальке 04 30 (0)
2008—2010 Германія Вердэр 71 (13)
2010—2013 Іспанія Рэал Мадрыд 105 (19)
2013—2021 Англія Арсенал 184 (33)
2021—2022 Турцыя Фенербахчэ 32 (8)
2022—2023 Турцыя Істанбул Башакшэхір 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Германія Германія (да 19) 11 (4)
2007—2009 Германія Германія (да 21) 16 (5)
2009—2018 Германія Германія 92 (23)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 жніўня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месут Озіль (ням.: Mesut Özil; нар. 15 кастрычніка 1988, Гельзенкірхен, Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Шальке 04»[правіць | правіць зыходнік]

Месут пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Шальке 04», падпісаўшы свой ​​першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» і «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[4].

«Вердэр»[правіць | правіць зыходнік]

31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клубам «Вердэр».

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Озіля ў іспанскі клуб «Рэал Мадрыд»[5]. 29 жніўня 2010 года Озіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Серхіа Каналеса, матч скончыўся з лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Месут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся з лікам 6:1.

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

2 верасня 2013 года Озіль пагадзіўся далучыцца да англійскага клуба «Арсенал»[6]. Сума трансферу і тэрмін дзеяння кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, пераход абыйшоўся лонданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разлічаны на пяць гадоў[7]. Такім чынам, гэты транфер з’яўляецца самым дарагім трансферам нямецкага футбаліста за гісторыю[8].

У сезоне 2020/21 не быў уключаны ў заяўку «Арсенала».

«Фенербахчэ»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Фенербахчэ»[9]. У пачатку сезона 2021/22 стаў капітанам каманды. У сакавіку 2022 года праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды, і ў ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10].

«Істанбул Башакшэхір»[правіць | правіць зыходнік]

Хутка пасля сыходу з «Фенербахчэ» стаў іграком клуба «Істанбул Башакшэхір».

У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

5 лютага 2009 года Месут атрымаў свой ​​першы выклік у нацыянальную зборную Германіі. На чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Германіі ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[12]. На чэмпіянаце свету ў ПАР быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званне лепшага іграка чэмпіянату свету. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Месут забіў 8 галоў і разам з каманд адправіўся на фінальны турнір у Бразілію, дзе стаў чэмпіёнам свету.

Завяршыў кар’еру ў зборнай Германіі пасля чэмпіёнату свету 2018 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Вердэр»:

«Рэал» Мадрыд:

«Арсенал»:

Германія:

Зноскі

  1. Mesut Özil // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MESUT OZIL // Argentine Soccer Database
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Ein 17-Jähriger soll Lincoln ersetzen. kicker.de
  5. Mesut Özil, nuevo jugador del Real Madrid Архівавана 30 лістапада 2011.. Realmadrid.es
  6. German international Ozil joins Arsenal. Arsenal F.C.
  7. Mesut Ozil: Arsenal sign Real Madrid midfielder for £42.4m. BBC.
  8. Arsenal smash club record to sign Mesut Ozil Архівавана 27 верасня 2013.. The Guardian
  9. Месут Озил официально стал игроком "Фенербахче". football.by
  10. Футбол. "Фенербахче" разорвал контракт с Месутом Озилом Архівавана 27 верасня 2022.. pressball.by
  11. Футбол. Месут Озил объявил о завершении карьеры (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 22 сакавіка 2023.
  12. Löw verzichtet auf Podolski — Özil und Beck als Neulinge Архівавана 26 лютага 2009.. transfermarkt.de

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]