Самі Хедзіра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Самі Хедзіра
Sami Khedira, Germany national football team (05).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 красавіка 1987(1987-04-04)[1] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Сцяг Туніса Туніс
Рост 189 см[3]
Вага 90 кг[3]
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Ювентус
Нумар 6
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1992 — 1995 Сцяг Германіі TV Oeffingen
1995 — 2006 Сцяг Германіі Штутгарт
Клубная кар’ера*
2004 — 2006 Сцяг Германіі Штутгарт II 21 (1)
2006 — 2010 Сцяг Германіі Штутгарт 98 (14)
2010 — 2015 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 102 (6)
2015 — Сцяг Італіі Ювентус 77 (19)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2003 Сцяг Германіі Германія (да 16) 10 (3)
2007 — 2009 Сцяг Германіі Германія (да 21) 15 (5)
2009 — Сцяг Германіі Германія 73 (7)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 мая 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2018.

Самі Хедзіра (ням.: Sami Khedira; нар. 4 красавіка 1987, Штутгарт, ФРГ) — нямецкі футбаліст туніскага паходжання, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Штутгарт»[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у Бундэслізе 1 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Герты». 29 студзеня 2007 года падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 года. 9 ліпеня 2008 года падоўжыў кантракт да лета 2011 года. У клубе паспяхова гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2010 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал Мадрыд». Сума трансферу склала 12 млн еўра. 21 красавіка 2012 года забіў гол у браму «Барселоны», у тым матчы «Рэал» перамог з лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідар «Рэалу» Крыштыяну Раналду.

«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]

9 чэрвеня 2015 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Хедзірай, які перайшоў у італьянскі клуб у якасці свабоднага агента. Кантракт пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня, пасля сканчэння тэрміну пагаднення з «Рэалам»[4]. 15 ліпеня Хедзіра быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ювентуса»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Германіі дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных ігракоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат свету 2010 года. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Басціянам Швайнштайгерам, з якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У вельмі ўпартым матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругвая.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Штутгарт»

«Рэал»

«Ювентус»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Германія:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052565220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052565220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. 3,0 3,1 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/sami-khedira/index.php Праверана 12 кастрычніка 2017.
  4. «Ювентус» объявил о переходе Хедиры
  5. Сами Хедира официально представлен игроком "Ювентуса" (ФОТО)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]