Хольгер Бадштубер
Хольгер Бадштубер | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 13 сакавіка 1989[1][2] (30 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 189 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазіцыя | абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 28 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
1994 — 2000 | ![]() | |
2000 — 2002 | ![]() | |
2002 — 2007 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2007 — 2017 | ![]() |
119 (1) |
2007 — 2016 | → ![]() |
56 (7) |
2017 | → ![]() |
10 (0) |
2017 — | ![]() |
27 (2) |
Нацыянальная зборная** | ||
2007 — 2008 | ![]() |
2 (0) |
2008 | ![]() |
3 (0) |
2009 — 2010 | ![]() |
8 (2) |
2010 — 2015 | ![]() |
31 (1) |
Міжнародныя медалі | ||
Чэмпіянаты свету | ||
Бронза | ПАР 2010 | |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Бронза | Польшча/Украіна 2012 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Хо́льгер Ба́дштубер (ням.: Holger Badstuber; нар. 13 сакавіка 1989, Мемінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Штутгарт» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Хольгер з’яўляецца выхаванцам клуба «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клубаў «Штутгарт» і «Баварыя».
Прафесійны дэбют Бадштубера адбыўся 27 ліпеня 2007 года ў хатнім матчы першага тура Трэцяй Бундэслігі супраць клуба «Уніён» з Берліна, які скончыўся паражэннем гасцей з лікам 1:2. Пасля гэтага падрыхтоўку да сезону 2008/09 правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», з якой 1 лютага 2009 года падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 года. Сваю першую гульню ў Бундэслізе правёў 8 жніўня 2009 года ў матчы першага тура супраць «Гофенгайма» (1:1).
У пачатку 2010 года падоўжыў кантракт з «Баварыяй» да 2014 года, а ў пачатку 2013 года — да 2017. З канца 2012 года ён стаў радзей з’яўляцца на полі з-за шматлікіх траўм, сезон 2013/14 увогуле прапусціў поўнасцю. У студзені 2017 года быў арандаваны клубам «Шальке 04»[4]. Па заканчэнні сезону «Баварыя» абвясціла аб зыходзе Бадштубера з каманды[5].
У жніўні 2017 года, адмовіўшы маскоўскаму «Спартаку», падпісаў кантракт са «Штутгартам»[6]. У ліпені 2018 года падоўжыў кантракт са швабскім клубам на тры гады[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
29 мая 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Венгрыі, выйшаўшы на змену замест Арнэ Фрыдрыха.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (5): 2010, 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Германіі (4): 2010, 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023066750 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Holger Badstuber // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023066750 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ «Бавария» отдала Бадштубера в аренду «Шальке». football.by.
- ↑ Бадштубер покинет «Баварию» и будет играть за рубежом. by.tribuna.com.
- ↑ Бадштубер стал игроком «Штутгарта». by.tribuna.com.
- ↑ «Штутгарт» продлил контракт с Бадштубером контракт на 3 года. by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хольгер Бадштубер
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
Зборная Германіі — Чэмпіянат свету 2010 — 3-е месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Ноер (б) • 2 Янсен • 3 Фрыдрых • 4 Аога • 5 Таскі • 6 Хедзіра • 7 Швайнштайгер • 8 Озіль • 9 Кіслінг • 10 Падольскі • 11 Клозэ • 12 Візэ (б) • 13 Мюлер • 14 Бадштубер • 15 Трахоўскі • 16 Лам • 17 Мертэзакер • 18 Кроас • 19 Какау • 20 Баатэнг • 21 Марын • 22 Бут (б) • 23 Гомес • трэнер: Лёў |
Зборная Германіі — Чэмпіянат Еўропы 2012 — 3-4 месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Ноер (б) • 2 Гюндаган • 3 Шмельцэр • 4 Хёведэс • 5 Хумельс • 6 Хедзіра • 7 Швайнштайгер • 8 Озіль • 9 Шурле • 10 Падольскі • 11 Клозэ • 12 Візэ (б) • 13 Мюлер • 14 Бадштубер • 15 Бендэр • 16 Лам • 17 Мертэзакер • 18 Кроас • 19 Гётцэ • 20 Баатэнг • 21 Ройс • 22 Цылер (б) • 23 Гомес • трэнер: Лёў |
|