Марыя I (каралева Партугаліі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Марыя I, каралева Партугаліі)
Jump to navigation Jump to search
Марыя I
Maria de Bragança
Марыя I
Coat of Arms of the United Kingdom of Portugal, Brazil and the Algarves (1815-1822).png
сцяг
Каралева Партугаліі
24 лютага 1777 — 20 сакавіка 1816
Папярэднік Жазэ I
Пераемнік Жуан VI
сцяг
Каралева Злучанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві
16 снежня 1815 — 20 сакавіка 1816
Папярэднік Жазэ I
Пераемнік Жуан VI
 
Дзейнасць кіраўнік
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 17 снежня 1734(1734-12-17)[1][2][3]
Смерць 20 сакавіка 1816(1816-03-20)[1][2][3] (81 год)
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Браганса
Бацька Жазэ I
Маці Марыяна Вікторыя Іспанская[d]
Муж Педру III
Дзеці Жазэ, прынц Бразільскі[d], Жуан VI і Марыяна Вікторыя Партугальская[d]
 
Аўтограф Assinatura D. Maria Primeira.svg
 
Узнагароды
Grand Master of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Cross of the Sash of the Three Orders

Марыя I (поўнае імя парт.: Maria Francisca Isabel Josefa Antónia Gertrudes Rita Joana de Bragança; 17 снежня 1734, Лісабон — 20 сакавіка 1816, Рыа-дэ-Жанэйра) — каралева Партугаліі (17771816). Вядомая таксама як Марыя «Набожная» (у Партугаліі) ці Марыя «Вар’ятка» (у Бразіліі), першая кіруючая каралева Партугаліі. Старэйшая з чатырох дачок Жазэ I і яго жонкі Марыяны Вікторыі.

Сям’я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1760 года Марыя ажанілася са сваім дзядзькам, малодшым братам яе бацькі, донам Педру (17171786), які аўтаматычна стаў каралём-кансортам Педру III пасля яе ўзыходжання на прастол. Дзеці:

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1777 года, пасля смерці бацькі, Марыя была абвешчана каралевай Партугаліі разам з мужам, каралём-кансортам Педру III. Перш за ўсё каралева звольніла прэм’ер-міністра маркіза дэ Памбала, які набыў вялікую ўладу пры яе бацьку.

1 кастрычніка 1777 года ў палацы Ла-Гранха Марыя I падпісала новы мірны дагавор, які паклаў канец Іспана-партугальскай вайне 1776—1777 гадоў.

Найбольш значнымі падзеямі яе кіравання былі членства Партугаліі ва Узброеным нейтралітэце з ліпеня 1782 і саступка Аўстрыяй Партугаліі ў 1781 годзе заліва Мапуту.

Каралева Марыя пакутавала ад рэлігійнай маніі і меланхоліі, што пасля 1799 года зрабіла яе няздольнай да выканання каралеўскіх абавязкаў. Рэгентам пры ёй да самай яе смерці быў сын Жуан.

Напалеонаўскія войны[правіць | правіць зыходнік]

Адмова Партугаліі ў 1807 годзе далучыцца да кантынентальнай блакады Вялікабрытаніі паслужыла апошняй кропляй у і так нялёгкіх іспана-партугальскіх адносінах. Іспанія, якая была пад уладай Францыі, уварвалася ў Партугалію на чале з генералам Жуно. Па патрабаванні брытанскага ўрада ўся каралеўская сям’я збегла ў Бразілію і ўсталявала ўрад у выгнанні ў Рыа-дэ-Жанэйра. 23 снежня Жуно афіцыйна стаў галоўнакамандуючым Арміяй Партугаліі. 1 лютага 1808 года Напалеон прызначыў яго генерал-губернатарам Партугаліі, фактычна зрабіўшы Жуно кіраўніком новай васальнай тэрыторыі французскай імперыі.

1 жніўня 1808 года брытанскі генерал Артур Уэлінгтан высадзіў у Лісабоне брытанскую армію і такім чынам пачаў вайну на Пірэнейскім паўвостраве.

25 верасня 1808 года генерал Джон Мур быў прызначаны камандуючым англійскім экспедыцыйным корпусам (каля 35 тыс. чал.) у Партугаліі. 16 студзеня 1809 года англічане былі разгромлены ў бітве пры Ла-Каруньі, а Джон Мур загінуў.

У 1815 годзе ўрад рэгента прысвоіў Бразіліі статус каралеўства, і Марыя была абвешчана Каралевай Партугаліі і Бразіліі. Калі Напалеон быў нарэшце пераможаны ў 1815 годзе, Марыя і яе сям’я засталіся ў Бразіліі. Там Марыя памерла 20 сакавіка 1816 года. Пахавана ў Лісабоне ў Базіліка-да-Эштрэла

Яе сын-рэгент афіцыйна стаў каралём Жуанам VI.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Maria I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. Dona Maria I de Bragança, Rainha de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Maria I. (Maria) // Brockhaus Enzyklopädie


Папярэднік:
Жазэ I
Каралева Партугаліі
17771816
Пераемнік:
Жуан VI