Мемарыял Вікторыі (Лондан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мемарыял Вікторыі, Лондан)
Помнік
Мемарыял Вікторыі
англ.: Victoria Memorial
51°30′07″ пн. ш. 0°08′26″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль боз-ар[d]
Скульптар Томас Брок[d]
Архітэктар Астан Уэб
Дата заснавання 1901
Матэрыял мармур
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мемарыял Вікторыі (англ.: Victoria Memorial) — скульптура, размешчаная ў цэнтры Каралеўскага саду перад Букінгемскім палацам, і прысвечаная каралеве Вікторыі.

Мемарыял быў асвечаны ў 1911 годзе старэйшым унукам Вікторыі, Георгам V і яго кузенам Вільгельмам II. Скульптарам стаў сэр Томас Брок. Сам мемарыял быў завершаны ў 1914 годзе з устаноўкай бронзавай статуі[1].

Пастамент, пабудаваны па праекце архітэктара Астана Уэба з белага мармуру, важыць 2,300 тон.

Твар статуі Вікторыі звернуты ў паўночна-усходнім кірунку, да вуліцы Мэл. З астатніх трох бакоў пастамента размешчаны чарнёныя бронзавыя статуі Анёла Правасуддзя (тварам на паўночны захад у бок Грын-парку), Анёла Праўды (які глядзіць на паўднёвы ўсход), і Анёла Літасці, які стаіць перад Букінгемскім палацам. На вяршыні стаіць Перамога, з дзвюма фігурамі, якія сядзяць[1].

Увесь мемарыял мае марскую тэматыку. На ім можна ўбачыць русалак, вадзянікаў і гіпагрыфаў, усё з якіх указваюць на марскую моц Злучанага Каралеўства[2].

Перад Альберт-холам размешчаны аналагічны помнік мужу Вікторыі, Альберту.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]