Могілкі Мінска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Могілкі Мінска — некропалі, якія знаходзіліся альбо знаходзяцца на тэрыторыі Мінска альбо тыя, у якіх хаваюць памерлых з дапамогай мінскіх пахавальных служб. Гістарычна амаль усе могілкі горада знаходзіліся за яго межамі, але апынуліся ў яго межах падчас развіцця і пашырэння горада. Дакладная колькасць могілак на тэрыторыі Мінска даследчыкам невядома, але большасць крыніц называе пайменна каля 20 могілак.

Зніклыя могілкі[правіць | правіць зыходнік]

Да зніклых могілак Мінска адносяцца тыя, якія зараз не існуюць і былі знішчаны на працягу гісторыі. Не трэба блытаць з закрытымі могілкамі, якія працягваюць існаванне ў рамках пэўных тэрытарыяльных межаў.

Самыя старажытныя некропалі[правіць | правіць зыходнік]

Адным з першых мінскіх пахаванняў ХІІ-ХІІІ ст лічыцца некропаль на Нямізе[1], які быў ліквідаваны падчас будаўніцтва метрапалітэна. Таксама да старажытных пахаванняў адносяцца Сухараўскія курганы ІХ-Х ст, якія ахоўваюцца законам, але часткова знішчаны па прычыне актыўнага развіцця інфраструктуры Сухарава і наяўнасці абмежавана дзеючых Сухараўскіх могілак.

Могілкі ХVII-XIX ст[правіць | правіць зыходнік]

Аднымі з самых старых зніклых могілак на тэрыторыі Мінска лічацца Сляпянскія могілкі, якія ўзгадваліся яшчэ ў ХVII ст[2]. У ХІХ ст таксама дзейнічалі могілкі, якія зніклі ў ХХ ст падчас забудовы Мінска. Звычайна іх дзялілі па нацыянальна-канфесіянальнаму прызнаку: Залатагорскія (для каталікоў і, магчыма, уніятаў), Яўрэйскія (2 на пачатак ХХ ст), Татарскія (для мусульман). Існавалі некалькі могілак для вайскоўцаў: Брацкія[3], Старажоўскія, Шпітальныя. Яўрэйскія могілкі ў раёне стадыёна "Дынама" былі знішчаны падчас будаўніцтва стадыёна. Астатнія з пералічаных могілак былі знішчаны пераважна пасля Вялікай Айчыннай вайны. Пры гэтым эксгумацыя і перапахаванне памерлях закранулі пераважна Яўрэйскія могілкі (раён "Дынама") і часткова Сляпянскія праваслаўныя могілкі. Асобныя пахаванні Залатагорскіх могілак захаваліся каля касцёла Святога Роха. Ад Татарскіх могілак захаваліся асобныя помнікі і адна дагледжаная магіла героя Вялікай Айчыннай вайны. Большая частка астатніх могілак была ліквідавана толькі ў плане зноса помнікаў на пахаваннях. У выніку падчас будаўнічых работ у раёне Старажоўскіх могілак былі знойдзены шматлікія чалавечыя косці і будаўнічыя працы былі спынены.

Могілкі ХХ ст[правіць | правіць зыходнік]

У ХХ ст падчас нямецкай акупацыі 1941-44 гг. на тэрыторыі сучаснага Мінска існавалі могілкі ў 2-х месцах: раён Акадэміі Навук і 1-й бальніцы і паўночны сектар лесапарку паміж комплексам "Маяк Мінска і ст. метро "Барысаўскі тракт" (Салдацкія могілкі). Бліжэй к канцу акупацыі па найбольш падцведжанай версіі пахаванні раёна Акадэміі навук былі перанесены на Салдацкія могілкі. Апошнія былі знішчаны пасля вяртання Чырвонай арміі ў Мінск[1]. На іх месцы быў пасаджаны лесапарк, які не здолеў абараніць магілы ад марадзёраў. У канцы 1980-х гг. частка пахаванняў бліжэй да сучаснага пр. Незалежнасці была ліквідавана падчас земляных работ, пры гэтым косці салдат, выкінутыя на паверхню зямлі, доўга ніхто не прыбіраў[2]. У 2014-15 гг. беларуская армія і Народны саюз Германіі па дагляду за воінскімі пахаваннямі перавезлі пахаваных з салдацкіх могілак на зборныя могілкі ў Бярозе[4].

Закрытыя і абмежавана дзеючыя могілкі[правіць | правіць зыходнік]

Частка праваслаўных і каталіцкіх могілак, якія апынуліся на тэрыторыі Мінска ў ХХ ст, паступова сталі змешанымі, дзякуючы новым савецкім пахаванням свецкага тыпу і ў другой палове ХХ ст сталі закрытымі альбо абмежавана дзеючымі.

Закрытыя могілкі[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг сельскіх праваслаўных могілак, якія ўвайшлі у тэрыторыю Мінска ў другой палове ХХ - пачатку ХХІ ст (Крупцы, Чырвоная Слабада, Лошыца) набылі статус закрытых. Як правіла, гэта значыць, што ніякіх новых пахаванняў на ніх праводзіцца не будзе. Але часам на такіх могілках магчыма пахаванне ў адну магілу для сваякоў пры ўмове папярэдняй крэмацыі нябожчыка. Вайсковыя могілкі адны з рэдкіх закрытых, якія былі заснаваны на тэрыторыі горада, але ў адрозненне ад Шпітальных і Брацкіх захаваліся. На іх тэрыторыі ў ХХ ст былі пахаваны не толькі вайскоўцы, але і шэраг выбітных дзеячоў культуры (напр., Якуб Колас).

Абмежавана дзеючыя могілкі[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна гэта могілкі вёсак, якія увайшлі ў склад горада. Выключэнне складаюць Паўночныя могілкі, якія былі заснаваны ў 1970-х як выключна гарадскія. На такіх могілках дазволена пахаванне да сваякоў. Таксама на некаторых з іх (Уручча, Кальварыйскія, Пятроўшчына) дазволены камерцыйныя пахаванні. Сярод могілак з абмежаваным дзеяннем — Усходнія (або Маскоўскія), на якіх цяпер хаваюць пераважна выбітных людзей. Кальварыйскія могілкі таксама мелі славу элітных каталіцкіх могілак да Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Дзеючыя могілкі[правіць | правіць зыходнік]

Усе дзеючыя могілкі былі заснаваны па-за межамі Мінска ў канцы ХХ - пачатку ХХІ ст. Сёння да гэтага тыпу адносяцца Міхановічы, Заходнія і Калодзішчы. Адзіны ў Беларусі крэматорый дзейнічае на тэрыторыі абмежавана дзеючых Паўночных могілак, але калумбарыі для урн з прахам усталяваны не толькі на Паўночных, але і на Усходніх і многіх іншых могілках.

Практыка ліквідацыі могілак[правіць | правіць зыходнік]

У савецкі час пры адсутнасці прыватнай уласнасці на зямлю, знішчэнне могілак пад патрэбы гарадской інфраструктуры было звычайнай практыкай. Але сучасныя законы Рэспублікі Беларусь дазваляюць ліквідацыю могілак толькі праз 100 год пасля апошняга пахавання. Пры гэтым магчыма толькі пераўтварыць былыя могілкі ў парк ці іншы элемент рэкрэацыі. Ніякай забудовы на месцы знішчаных могілак закон не дазваляе праводзіць. Адзіны з вядомых выпадкаў знішчэння могілак у гісторыі Мінска, як сталіцы незалежнай Беларусі звязаны з канчатковай ліквідацыяй Сляпянскіх могілак у 2004 г. Яшчэ адзін такі інцыдэнт адбыўся ў маі 2016 г., калі падчас пашырэння вул. К. Лібкнехта была знішчана частка Лютэранскага сквера і зніклых Лютэранскіх могілак[5]. (Праўда, у адказ на пратэсты мінчан і лютэранскай абшчыны г. Гродна з канца мая знойдзеныя чалавечыя астанкі пачалі адпраўляць у крэматорый замест палігона смецця[6]). Пры гэтым дапускаецца ліквідацыя могілак з вывазам астанкаў нябожчыкаў на новае месца пахавання, як гэта было пры ліквідацыі Салдацкіх могілак у 2014-15 гг. Рэстаўрацыйныя работы на могілках звычайна праводзяцца гарадскімі службамі па згодзе з сваякамі памерлых, як гэта было на закрытых могілках Крупцы.

Пры гэтым звычайнай практыкай сёння з'яўляецца акружыць могілкі амаль з усіх бакоў рознымі аб'ектамі гарадской інфраструктуры: паркінгамі, заводамі, супермаркетамі, бізнес-цэнтрамі - па прычыне высокага кошту зямлі ў Мінску.

Іншыя некропалі і пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Мінска ёсць розныя мемарыяльныя комплексы і індывідуальныя магілы па-за межамі зніклых і існуючых могілак. Звычайна яны маюць дачыненне да сталінскіх рэпрэсій ці Вялікай Айчыннай вайны. Так месцы массавых растрэлаў у Курапатах і Лошыцы і асобныя магілы савецкіх салдат у дзіцячым Парку Чалюскінцаў і на тэрыторыі Усіхсвяцкай царквы фактычна з'яўляюцца некропалямі, якія ахоўваюцца законам як і гарадскія могілкі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]