Чарнігаўскія могілкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чарнігаўскія могілкі
Мінск. Чарнігаўскія могілкі (11).jpg
53°51′31,90″ пн. ш. 27°31′48,40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеМінск 
Чарнігаўскія могілкі (Беларусь)
Чарнігаўскія могілкі
Чарнігаўскія могілкі (Мінск)
Чарнігаўскія могілкі
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Чарнігаўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі на вул. Чарнігаўскай Кастрычніцкага раёна Мінска паміж аэрапортам «Мінск-1» і бальніцай хуткай дапамогі[1]. Год заснавання нявызначаны. Плошча: 0,6347 га[2]. Адны з самых маленькіх могілак Мінска[3]. З 1933 г. адносяцца да абмежавана дзеючых[4]. Дазваляецца пахванне да сваякоў, на канец лістапада 2018 г. апошняе пахаванне датуецца 26.09.2018[5]. Даглядаюцца адміністрацыяй Козыраўскіх могілак[6].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • На могілках ёсць брацкая магіла 15 вайскоўцаў РСЧА, якія загінулі ў ліпені 1944 г. Апазнаны імены толькі чатырох чалавек. Магіла даглядаецца дзяржавай, як гістарычная каштоўнасць і знаходзіцца пад шэфствам МУС[7]. Таксама ёсць некалькі пахаванняў часоў ВАВ і пасляваеннага крызісу[8].
  • На могілках ёсць як мінімум адна эпітафія на польскай мове і адна на беларускай тарашкевіцай[9].
  • На могілках на адным участку вельмі старое дрэва ўрасло ў агароджу[10].
  • Пэўны час на Чарнігаўскіх могілках былі дазволены камерцыйныя пахаванні[11].
  • На могілках ёсць помнікі дарэвалюцыйнай эпохі, напрыклад 1889 г. і 1904 г[12].
  • Самыя распаўсюджаныя прозвішчы пахаваных: Асадоўскія і Капусцік[13].

Зноскі

  1. Черниговское кладбище // Библиотека Минчанина
  2. [1]
  3. [2]
  4. Прогулка по кладбищу: экскурсии для некромантов // Інтэрфакс
  5. Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
  6. Згодна інфармацыйнаму стэнду каля Чарнігаўскіх могілак
  7. Черниговское кладбище // Библиотека Минчанина
  8. Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
  9. Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
  10. Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
  11. Черниговское кладбище // Библиотека Минчанина
  12. Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
  13. Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]