Цна (могілкі)
Цна? | |
---|---|
![]() Галоўны ўваход на могілкі Цна. 2016 г. | |
53°58′08″ пн. ш. 27°34′59″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Могілкі Цна — абмежавана-дзеючыя могілкі Мінска. Першапачаткова знаходзілася па-за мяжой горада, на тэрыторыі вёскі Цна, цяпер частка Савецкага раёна[1] на тэрыторыі мікрараёна Цна па вул. Зялёналужскай непадалёк ад МКАД. Агульная плошча: 0,7737 га, пахавана: 1 200 чал, афіцыйным годам заснавання лічыцца 1944[2][3],але па факту на могілках знаходзяцца некалькі пахаванняў першай паловы ХХ ст., у тым ліку дарэвалюцыйнага часу[4]. Пытанні аб магчымасці пахавання на гэтых могілках вырашае адміністрацыя Паўночных могілак[5].
Славутасці могілак[правіць | правіць зыходнік]
- На могілках знаходзіцца пахаванне Іосіфа Францавіча Вярбіцкага, які загінуў у першы год ВАВ пры невысветленых абставінах ва ўзросце 11 год[6][1](недаступная спасылка). І яшчэ некалькі людзей, якія загінулі падчас ВАВ.
- Найбольш распаўсюджаны прозвішчы Бацян, Боцян і Няхайчык[6].
- На могілках знаходзіцца рэдкае для Мінска пахаванне з эпітафіяй па-польску[6].
- На Цне пахаваны Сцяпан Жукоўскі [2](недаступная спасылка) і яго сястра Галіна Сідзякіна-Жукоўская [3](недаступная спасылка), бацькі якіх былі растраляны ў Курапатах, а магчыма таксама і супрацоўнік НКУС, які іх растраляў, Рыгор Бацян[7].
Зноскі
- ↑ Кладбище Цна // Сайти «Мои корни»
- ↑ Кладбища Минска и Минского района Архівавана 27 мая 2015. // ArtVita
- ↑ Кладбища Минска и района Архівавана 17 кастрычніка 2015. // Груз 200
- ↑ Могілкі Цна. Таямнічы ўзгорак Частка 1 і Частка 2 // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ згодна інфармацыйнаму стэнду могілак "Цна"
- ↑ а б в Могілкі Цна. Таямнічы ўзгорак. Частка 2 // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Паводле вусных звестак, апублікаваных Зянонам Пазняком у сваёй кнізе 1999 г. "Курапаты Архівавана 27 жніўня 2019.". Р. Бацян памёр у 1954 г., яго трэба адрозніваць ад іншага Рыгора Бацяна, які быў пахаваны ў 1916 г.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- План-схема могілак Цна // Сайт "Мои корни"
- Цнянскія могілкі(недаступная спасылка) // Сайт "Некропалі Беларусі"
- Могілкі Цна. Таямнічы ўзгорак Частка 1 і Частка 2 // Блог Андрэя Берастоўскага (Могілкі Цна на фотаздымках 2016 года)
- Могілкі Цна Архівавана 12 лютага 2018. // Сайт "Минск старый и новый"