Залатагорскія могілкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
могілкі
Залатагорскія могілкі
Магілы за касцёлам Святога Роха, 1918 г.
Магілы за касцёлам Святога Роха, 1918 г.
53°54′38″ пн. ш. 27°34′48″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Дата заснавання 1790
Дата скасавання 1920
Статус ахоўная зона
Стан знішчаныя

Залатагорскія могілкі (Мінск)
Залатагорскія могілкі
Залатагорскія могілкі

Залатаго́рскія мо́гілкі — знішчаныя могілкі ў Залатагорскім прадмесці Мінска. Захаваліся асобныя магілы, што месцяцца на тэрыторыі касцёла Святога Роха.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

План могілак у 1861 годзе

Могілкі ўтвораныя ў 1790 г[1]. У 1796 г. на тэрыторыі могілак з'явілася драўляная капліца ў гонар Усіх Святых. У 1842 г. пасля пажару капліца была адрамантаваная і пераробленая ў касцёл. У 1850 г. было прызнана, што немэтазгодна падтрымліваць рамонтамі драўляны касцёл, лепш пабудаваць мураваны. Будаўніцтва мураванага касцёла было скончанае 1 лістапада 1864 г.

Могілкі мелі статус «сумесных»: тут у першую чаргу хавалі парафіян Траецкага касцёла, але таксама і ўніяцкіх цэркваў. З канца XVIII стагоддзя на ўсіх гарадскіх планах могілкі пазначаліся як «мінскія каталіцкія». У першай палове XIX ст. з'явілася назва Залатая Горка. Пасля 1839 г., у выніку ліквідацыі Уніі, могілкі сталі цалкам каталіцкімі[2].

У 1840-х гг. тэрыторыя могілак значна пашыраецца. У той час у Менску ў 1848 і 1853 гг. здараліся сур'ёзныя эпідэміі халеры. Людзей, што паміралі ад халеры, хавалі на так званых «халерных могілках». Дзеля гэтага быў адведзены адмысловы пляц, які быў аддзелены ад асноўных пахаванняў агароджай і санітарнай зонай[2].

Гаўляйтар Кубэ аддае распараджэнне на каталіцкіх Залатагорскіх могілках. На выяве таксама ад’ютант Кубэ. Май 1943 года.

У 1893 г. могілкі закрытыя, падзахоўванне да блізкіх сваякоў дазвалялася ў выключных выпадках. У часе Першай сусветнай вайны тут хавалі ахвяр нямецкіх бамбаванняў Мінска. У 19151916 гг. тут хавалі вайскоўцаў родам з Мінска, якія паміралі ад ран у тылавых шпіталях. Тычылася гэта толькі афіцэрскага складу[2].

На могілках пахаваныя святары, прадстаўнікі каталіцкага духавенства, манахі менскіх кляштараў. Тут пахаваны Дамінік Манюшка, дзядзька Станіслава Манюшкі, які памёр у эпідэмію халеры[2].

Пасля 1920 г., за савецкім часам, могілкі цалкам закрытыя. Ёсць сведчанні, што ў Другую сусветную вайну тут хавалі ахвяр абстрэлаў і авіябомбаў. Пасля Другой сусветнай вайны паўзверх халернага сектара могілак былі пабудаваныя жылыя дамы (№ 7, 9 па вуліцы Чырваназоркавай, часткова шпіталь па Чырваназоркавай № 4[3])[2]. У 1973 г. збудаваны Палац мастацтва, у выніку чаго была знішчаная частка пахаванняў, якія былі на гэтай тэрыторыі[2].

У 2017 годзе валанцёрамі на прыкасцёльную тэрыторыю былі вернутыя 12 надмагільных пліт знішчаных могілак, дагэтуль яны былі скінутыя ў лесе на ўездзе ў вёску Прылукі[4].

Зноскі

  1. Районы, кварталы: история минской Золотой горки (руск.) . realt.onliner.by (13 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2016. Праверана 4 кастрычніка 2016.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Чым інвэстараў вабяць нябожчыкі? Гісторыкі папярэджваюць пра небясьпеку для сталічных Залатагорскіх могілак. svaboda.org (21 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2016. Праверана 4 кастрычніка 2016.
  3. Могілкі на сучасным плане горада
  4. Ілья Лапато У Мінск вернуты помнікі з разбураных у пасляваенны час могілак на Залатой Горцы (20 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 29 верасня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]