Крупцы (могілкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
могілкі
Крупцы
53°56′09,90″ пн. ш. 27°29′33,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Крупцы, Мінск
Першае згадванне XVI ст.

Крупцы (Мінск)
Крупцы
Крупцы

Могілкі Крупцы́ (за савецкім часам — Піянерскія могілкі) — могілкі ў Мінску. Названыя паводле колішняй вёскі Крупцы, цяпер прадмесце горада Мінска. Могілкі згадваюцца з XVI стагоддзя, у 1973 годзе закрытыя для пахаванняў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Могілкі вядомыя з XVI стагоддзя[1]. У 1972 годзе, калі Крупцы ўвайшлі ў склад горада Мінска, атрымалі назву «Піянерскія могілкі, паводле вёскі Піянерская. Закрытыя для пахаванняў у 1973 годзе. У 2009 годзе могілкам вярнулі іх пачатковую назву «Крупцы»[1].

Рэканструкцыя 2012 года[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе праведзеная рэканструкцыя могілак, якая атрымала адмоўную рэакцыю грамадзкасці[2][3]. Рэканструкцыя могілак праводзілася з прымяненнем цяжкой гусенічнай тэхнікі, якая ездзіла па магілах[4]. Крыжы былі замененыя на бетонныя надгалоўнікі, знесеныя металічныя агароджы. Некаторыя магілы былі незваротна згубленыя, па іх пракладзеныя дарожкі з пліткі. У выніку рэканструкцыі былі знесеныя руіны капліцы XIX ст[2].

Паводле Мінгарвыканкама, поўнага знішчэння магіл не было, а замена крыжоў на надгалоўнікі праводзілася паводле згодны сваякоў памерлых за дзяржаўныя сродкі[5]. У часе рэканструкцыі спецкамбінатам праводзіўся пошук сваякоў памерлых, пахаваных на могілках Крупцы. Пошук праводзіўся дзеля атрымання згоды на замену старых надмагілляў на новыя бетонныя надгалоўнікі[6].

Апісанне могілак[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі 1,16 га. Захаваліся некаторыя магілы ХІХ ст[7]. У цяперашні час традыцыйнае пахаванне труны ў магілу на Крупцах не дазваляецца па прычыне абмежаванай плошчы[8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Решения сессий горсовета 25-го созыва / № 251 16/25. Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
  2. 2,0 2,1 Дмитрий Дрозд Реставрация катком (руск.) . belaruspartisan.by (26 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  3. Минск может потерять одно из старейших кладбищ «Крупцы» (руск.) . naviny.by (27 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  4. На проспекте Победителей модернизируют старейшее кладбище города, минчане опасаются за его судьбу (руск.) . onliner.by (11 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  5. На Крупецкіх могілках «карчуюць» старыя магілы і крыжы. nn.by (29 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  6. Разыскиваются родственники умерших, захороненных на минском кладбище «Крупцы» (руск.) . tut.by. Праверана 25 верасня 2018.
  7. Дмитрий Дрозд Кладбище бывшей деревни Крупцы (руск.) . prodki.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2014. Праверана 25 верасня 2018.
  8. В Минске для массовых захоронений открыто только кладбище «Западное» (руск.) . minsknews.by (2 траўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018. Праверана 25 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]