Яўрэйскія могілкі (Мінск)
Яўрэйскія могілкі — зніклыя могілкі горада Мінску. З-за палітыкі Расійскай імперыі па канфесіянальным падзеле могілак[1] Архівавана 6 мая 2016., гэтыя могілкі былі прызначаны выключна для пахавання іўдзеяў. Існавалі у 2-х месцах.
1. Раён вул. Магазінная (цяпер стадыён «Дынама»), закрытыя на пачатак ХХ ст[1]. Ліквідаваны падчас пабудовы стадыёна «Дынама» ў 1934 г[2][2].
2. Раён вул. Яўрэйская (цяпер Калектарная)[3]. Дзейнічалі з ХІХ ст да пачатку 1970-х. На іх пераносілі пахаваных на закрытых моглках раёна стадыёна «Дынама». Падчас нямецкай акупацыі могілкі ўваходзілі ў тэрыторыю яўрэйскага гета. У 1990 г. знішчаны пад новы сквер[4]. У 2007 г. падчас будаўніцтва трубапроваду на вул. Іерусалімскай былі знойдзены помнікі гэтых могілак[3]. Сітуацыя паўтарылася ў кастрычніку 2019 г[5]. У гэты раз Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч папрасіў мінскую гарадскую пракуратуру правесці праверку, на што атрымаў адказ намесніка пракурора, што земляныя работы ў тым месцы праводзіліся ў адпаведнасці з законам, а Мінгарвыканкам заявіў аб гатоўнасці паўторна разгледзіць пытанне аб наданні тэрыторыі могілак статуту гісторыка-культурнай каштоўнасці[6].

Цікавыя моманты гісторыі могілак[правіць | правіць зыходнік]
- На яўрэйскіх могілках знаходзілася мінімум два пахаванні асоб, верагодна забітых падчас Курлоўскага расстрэлу 1905 г.: Ілля Ісаакавіч Файнберг (справавод Лібава-Роменскай чыгункі) і Абрам-Лейба Гур(э)віч. Абодва пахаванні перанесены на Чыжоўскія могілкі[7].
Зноскі
- ↑ Старыя яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункт 76)// Karty.by
- ↑ Еврейское кладбище (бывшее) Архівавана 15 сакавіка 2008. // Минск старый и новый
- ↑ Старыя яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункт 38)// Karty.by
- ↑ Еврейское кладбище (бывшее) Архівавана 15 сакавіка 2008. // Минск старый и новый
- ↑ В Минске рыли траншею и затронули старые еврейские могилы. По ситуации написали письмо в прокуратуру. Архівавана 18 кастрычніка 2019. // TUT.BY
- ↑ Прокуратура ответила по бывшему еврейскому кладбищу, которое затронули при рытье траншеи Архівавана 20 лістапада 2019. // TUT.BY
- ↑ Чыжоўскія могілкі. Гісторыя першая. Рэха Курлоўскага расстрэлу // ЖЖ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункты 38, 76)
- Фотаздымкі помнікаў яўрэйскіх могілак Архівавана 15 сакавіка 2008. // Мінск стары і новы
- Яўрэйскія могілкі на вуліцы Калектарнай. Здымак 1941-1944 гг. // Група "Вандроўкі ў мінулае. Сац. сетка Facebook
- Стыхійны мемарыял Яўрэйскім могілкам на Калектарнай // Блог Андрэя Берастоўскага