Татарскія могілкі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Татарскія могілкі?
53°55′01″ пн. ш. 27°31′30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ГорадМінск
Гістарычны раёнТатарская Слабада 
Гісторыя
Дата заснаванняXIX стагоддзе
Дата ліквідацыі1974 
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Татарскія могілкі Мінска — зніклыя мусульманскія могілкі ў раёне вул. Татарскай г. Мінска. Дзейнічалі на працягу ХІХ стагоддзя ў Татарскай слабадзе і былі ліквідаваны ў 1974 г[1]. Самі могілкі былі пераўтвораны ў сквер, але пры гэтым захавалася магіла падпольшчыка Х. Александровіча[2]. Згодна са звесткамі гісторыка І. Канапацкага, сваякі Александровіча дабіліся захавання яго магілы з вялікай цяжкасцю[3]. У скверы захаваліся некаторыя магільныя помнікі, частка з іх з надпісамі на арабскай мове[4]. У 1990-я гг. татары Мінска паднялі пытанне не толькі аднаўлення мячэці, разбуранай у 1962 г., але і рэканструкцыі могілак[5]. Гэта пытанне праходзіла працэдуры згаднення з рознымі інстанцыямі ў 1993-98 гг[6]. А ў 2003 годзе мусульманская абшчына Мінска была абавязана плаціць штомесячны падатак у памеры 1,5 млн руб. за тэрыторыю могілак, выдзеленую ўладамі горада пад рэканструкцыю мячэці[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Татарское кладбище в Минске // Holiday.by
  2. Мечеть Архівавана 4 сакавіка 2016. // Минск старый и новый
  3. И. Конопацкий Белорусские татары: историческая судьба народа и культуры Архівавана 16 верасня 2016.// Историческая правда
  4. Старое мусульманское кладбище // Библиотека минчанина. Прогулки
  5. Старое мусульманское кладбище // Библиотека минчанина. Прогулки
  6. И. Конопацкий Стояла в Минске мечеть… // Татарская рассылка, 2003 г.
  7. И. Конопацкий Стояла в Минске мечеть… // Татарская рассылка, 2003 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]